haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

29.11.2019 12:09

424 просмотра

0 комментариев

Гарадоцкі раён прызнаны ўрадам неспрыяльным для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на 2020-2024 гады

Урад у Пастанове № 800 ад 27 лістапада 2019 года прызнаў 66 раёнаў Беларусі неспрыяльнымі для сельгасвытворчасці. У Віцебскай вобласці такіх раёнаў — 18.

Урадам вызначаны пералік раёнаў, якія адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, на 2020-2024 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна.

У названы пералік унесена 66 раёнаў краіны [усяго ў краіне 118 раёнаў].

У Гродзенскай вобласці для вытворчасці сельгаспрадукцыі неспрыяльныя 3 раёны, у Брэсцкай — 5, у Мінскай — 7, у Магілёўскай — 13, у Віцебскай — 18 і ў Гомельскай −20.

Так у Мінскай вобласці неспрыяльнымі названыя: Бярэзінскі, Валожынскі, Вілейскі, Крупскі, Лагойскі, Мядзельскі, Старадарожскі раёны.

Згодна з Палажэннем аб парадку аднясення раёнаў да неспрыяльных для вытворчасці сельгаспрадукцыі, неспрыяльным для вытворчасці сельгаспрадукцыі прызнаецца раён, на тэрыторыі якога ў сувязі з прыродна-кліматычнымі, глебавымі, экалагічнымі і сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі (фактарамі) арганізацыя высокарэнтабельнай вытворчасці не ўяўляецца магчымай.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=241960

Последние новости