haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

05.12.2019 15:21

850 просмотров

0 комментариев

У Гарадку сёння адкрылася крама ГМ «Світанак»

5 снежня ў будынку Гарадоцкага райспажыўсаюза з цэнтральнага фасада па вул. Савецкая д.16 адкрылася крама гандлёвай маркі «Світанак».

У Гарадок на вул. Савецкая прыйшла трэццяя крама ад беларускіх вытворцаў — «Світанак». Як вы ведаеце, раней на вуліцы Савецкай пачала працаваць крама «Купалінка, гэтым летам з’явілася крама «Пнскі трыкатаж», а зараз адкрылася крама мусіць буйнейшага беларускага вытворца трыкатажу з гандлёвай маркай «Світанак».

Для пакупнікоў на працягу трох дзён дзейнічае акцыя — зніжка на 10% пры набыцці любых тавараў у краме.

Пра якасць і кошт тавараў і абслугоўвання вы можаце даведацца непаспрэдна ў краме.

Пра кампанію вядома, што яна паспяхова функцыянуе ўжо больш за 30 гадоў. Дзякуючы добраму спалучэнню высокай якасці і ўмеранай цаны прадукцыя ГМ «Сьвітанак» карыстаецца вялікай папулярнасцю як на беларускай, так і на замежных рынках.

У асартыменце швейнага прадпрыемства ёсць бялізна, спартыўны трыкатаж, а таксама трыкатаж для дома і адпачынку.

Кампанія выпускае 4 лініі трыкатажнага адзення: ясельнае, для дзяцей, для жанчын, для мужчын.

Калекцыі ГМ «Сьвітанак» абнаўляюцца кожны месяц, што дазваляе ўлічваць апошнія навінкі ў галіне сучаснай моды і дызайну.

ААТ «Сьвітанак» рэгулярна прымае ўдзел у галіновых выставах і міжнародных фестывалях і конкурсах, атрымліваючы заслужаныя ўзнагароды.

Сярод брэндаў ААТ «Сьвітанак» папулярныя «EGO», «Світанак», «FISHKA», «Кука-Вака».

Так пазіцыянуюць ГМ «Світанак» яе мэнеджэры. Яшчэ больш пра "Світанак"і іх палітыку продажаў магчыма даведацца тут: http://svitanak.by/.

Л. Антонаў

Последние новости