haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

12.12.2019 07:27

422 просмотра

0 комментариев

Умееш працаваць? Трымайся далей ад Расіі! Запазычанасць яе перад нашымі прадпрыемствамі склала каля 2,1 мільярда долараў!

ыя беларускія кампаніі, якія нешта ствараюць, не хацелі бы працаваць з Расіяй. Прынамсі, яе, здавалася б, агромністы рынак — для іх не прыярытэт. Пра гэта сведчаць дадзеныя digital-агенцтва Artox Media Digital Group.

У рамках конкурсу «Народная марка» згаданае агенцтва правяло апытанне, пра якія рынкі мараць беларускія кампаніі — у асноўным з лёгкай прамысловасці. Высветлілася, што самыя папулярныя сярод беларусаў брэнды — пераможцы конкурсу «Народная марка-2020», — не вельмі разлічваюць на ўсходнюю суседку.

Па выніках апытанкі высветлілася, што традыцыйную большасць у жаданнях гандляваць набіраюць краіны Еўрасаюза — 37,5% усіх апытаных. Яшчэ 22,5% кампаніяў у перспектыве разглядаюць супрацоўніцтва з Азіяй у самым шырокім сэнсе гэтага слова — ад Казахстану да Японіі і Кітаю.

Прадстаўнікі 12,5% брэндаў пажадалі размяшчаць свае тавары на паліцах крам Паўночнай Амерыкі. Афрыка і краіны Лацінскай Амерыкі прыцягваюць стратэгічныя погляды толькі трох пераможцаў «Народнай маркі-2020».

Вельмі цікавая гэтая статыстыка па галінах прамысловасці. Канешне, самы вялікі блок брэндаў харчовай прамысловасці марыць пра скарэнне ўсяго свету. І на гэта маюцца падставы, бо есці людзі не перастануць ніколі. Таму сярод класічных напрамкаў — Германія, Польшча, Казахстан і Кітай — аказаліся і адносна экзатычныя краіны: Японія, Манголія і Аўстралія.

Кампаніі, што вырабляюць прадметы інтэр’еру, мараць заваяваць рынкі Канады, Нарвегіі, Англіі і Іспаніі. Вытворцаў адзення прыцягвае Італія і Чэхія.

Тры кампаніі-брэнда бытавой хіміі ў якасці рынку прывабліваюць Расія і Кітай. А вось рэкламны бізнес з задавальненнем папрацаваў бы ў краінах-суседках: Украіне і Расіі.

Усяго у апытанцы прыняло ўдзел 40 кампаній. Няшсат, але выснова даволі відавочная. Усе, хто стварае прадукцыю, амаль не разглядаюць Расію ў якасці гандлёвага партнёра. А вось тыя, чыя праца заключаецца ў прасоўванні тавараў і паслуг, і прымусу легкаверных грамадзянаў да набыцця непатрэбных ім рэчаў (рэкламшчыкі) лічаць, што даволі ўпэўнена адчувалі бы сябе на прасторах нашай усходняй суседкі.

Чаму расійскі — здавалася б, родны і велізарны — рынак не прываблівае, а адштурхоўвае беларусаў-вытворцаў прадукцыі? Часткова на гэта некалькі дзён таму даў адказ генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк. Па яго дадзеных, на 1 кастрычніка гэтага года запазычанасць расійскіх прадпрыемстваў перад беларускімі суб’ектамі гаспадарання складала каля 2,1 мільярда (!!!) долараў!

Генпракуратура займаецца пытаннямі пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці ўжо пяць гадоў. За гэты час было ўзбуджана больш за 100 крымінальных спраў, удалося вярнуць больш за 100 мільёнаў долараў. Цяпер заяўлена больш за 400 пазоваў на суму больш за 130 мільёнаў долараў.

Зразумела, вытворцы хочуць атрымаць грошы за сваю прадукцыю. А вось гэтага «партнёры» ў Расіі якраз і не гарантуюць.

Таццяна Лісічэнка

https://novychas.by

Последние новости