haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

17.12.2019 19:21

331 просмотр

0 комментариев

Гарадоцкі раён за дзевяць месяцаў у тры разы больш экспартаваў тавараў, чым імпартаваў

За дзевяць месяцаў 2019 года са студзеня па верасень паводле даных Нацыянальнага статкамітэта ў знешнім гандлі Гарадоцкага раёна экспарт значна дамінуе над імпартам — больш чым у тры разы і маецца станоўчае сальда ў знешнім гандлі.

Аб’ём знешняга гандля таварамі за 10 месяцаў 2019 года па раёну склаў 7 960,6 тыс. даляраў ЗША, а вось імпарт — увоз тавараў звонку ў раён склаў — 2 570,4 тыс. даляраў ЗША. Гэта значыць, што экспарт вышэй за імпарт у 310% або 3,1 раза.

Пры гэтым у гэтым годзе рост экспарта склаў 108,7%, а імпарт зменшыўся да 98,1%. Адпаведна станоўчае сальда вырасла з 4701,8 тыс. даляраў ЗША да 5 390,2 тыс. даляраў ЗША — на 114,6%.

Таксама за тры кварталы Гарадоцкі раён атрымаў больш чым у два разы прамых замежных інвестыцый у эканоміку раёна — з 152,3 тыс. даляраў ЗША да 345,3 тыс. даляраў ЗША.

Такія суадносіны экспарта і імпарта за тры кварталы дасягнуты за кошт дзейнасці найперш такіх прадпрыемстваў, як ЗП «Дзецкасельскі-Гарадок», ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», СТАА «Ланатэкс».

Дадзеныя паказчыкі добрыя для ўсхода Віцебшчыны, але не паранаўнальны з дзейнасцю такіх раёнаў, як Верхнедзвінскі, Пастаўскі, Глыбоцкі, дзе станаўчае сальда больш нашага ў 5-6 разоў. Ну а цягне Віцебшчыну назад Наваполацк, які мае адмоўнае сальда ў 986 мільёнаў даляраў за тры квартала гэтага году.

Леанід Гаравы

Паводле: https://vitebsk.belstat.gov.by/

Последние новости