haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

30.12.2019 07:52

187 просмотров

0 комментариев

Лукашэнка: не дапусцім, каб беларусы гінулі ад фальшывай гарэлкі

Падчас разгляду кадравых пытанняў (сярод іншых былі прызначаны новыя кіраўнікі канцэрна «Белхарчпрам» і завода «Мінск Крышталь Груп») Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму сферы вытворчасці моцных алкагольных напояў. Паводле яго слоў, яе чакаюць няпростыя часы.

Ён не выключае, што ў сістэме кіравання гэтай галіной адбудуцца змены (і ў вытворчасці, і ў рэалізацыі прадукцыі). Пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, трэба «захаваць лепшыя якасці... старой сістэмы».

«Дзяржава ні ў якім выпадку не можа сыйсці з гэтай сферы, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Не дай Бог, аслабім кантроль — людзей пачнуць спойваць паленай гарэлкай, і яны пачнуць гінуць, як у некаторых суседніх краінах».

Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава мусіць несці адказнасць за якасць прадукцыі.

Старшынём «Белдзяржхарчпраму» стаў Анатоль Бубен, а «Мінск Крышталь Груп» — Ігар Шустаў.





https://euroradio.fm/lukashenka-ne-dapuscim-kab-belarusy-ginuli-ad-falshyvay-garelki

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Последние новости