haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

03.01.2020 19:23

320 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі раён адзін з вядучых лідэраў па стратнасці сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў даныя за 11 месяцаў 2019 года па сацыяльна-эканамічнаму становішчу Віцебскай вобласці. У раздзеле «Фінансы арганізацый» Гарадоцкі раён дэманструе адны з самых горшых паказчыкаў па рэнтабельнасці, прыбытковасці і г.д.

Абласны статыстычны камітэт у першай табліцы «Рэнтабельнасць па гарадах і раёнах» паведамляе, што за 10 месяцаў гэтага года, Гарадоцкі раён мае адмоўную рэнтыбельнасць у −7,0% па прадажах і −7,2% рэнтабельнасці па рэалізаванай прадукцыі, тавараў, прац і паслугаў. Яшчэ толькі шэсць раёнаў маюць адмоўную рэнтабельнасць па прадажах і самую нізкую рэнтабельнасць у −2,2% маюць Шаркаўшчынскі і Шумілінскі раёны, а самую высокую у 10,0% мае Бешанковіцкі раён.

У наступнай табліцы пра чысты прыбытак або чыстыя страты Гарадоцкі раён зноў у лідэрах па чыстых стратах за 10 месяцаў, бо мае −734 тыс. рублёў страт, а за 10 месяцаў мінулага года меў 1 млн. 17 тыс. рублёў прыбытку. Больш за Гарадоцкі раён мае стратаў — Вушацкі раён — 1318 тыс. рублёў. Яшчэ страты маюць толькі: Расонскі раён −101 тыс. руб. і Шумілінскі —13 тыс. рубл. Але Шумілінскі раён у мінулым годзе меў страт аж у 1106 тыс. рублёў. Дарэчы ў адрозненні ад мінулагодняга мінусавання на мільёны рублёў у гэтым годзе за 10 месяцаў у прыбытках сталі Глыбоцкі, Дубровенскі, Лепельскі раёны.

У трэццяй табліцы Віцебскі абласны статкамітэт распавядае пра колькасць стратных прадпрыемстваў адміністратыўных адзінак Віцебшчыны. Па Гарадоцкаму раёну іх колькасць скарацілася з 8 да 4 — менш у два разы. Але страты ад гэтых чатырох прадпрыемстваў павялічыліся ў параўнанні з мінулагоднім перыядам з 2763 тыс. рублёў да 3 316 тыс. руб. — на 120%. Яшчэ разам з Гарадоцкім раёнам свае страты павялічылі прадпрыемствы яшчэ пяці рана і найбольш у працэнтах — Чашніцкі і Докшыці раёны.

Наступныя табліцы фінансаў раёнаў прысвечаны дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці раёнаў. І тут варта адзначыць пазітыў Гарадоцкага раёна ў скарачэнні пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці з 34 455 тыс. руб. на 1 студзеня гэтага года да 17 646 на 1 лістапада. Шпарчэй скарачалі даўгі па крэдытах толькі на Расоншчыне і Шаркаўшчыне.

Леанід Гаравы

Паводле: https://vitebsk.belstat.gov.by

Последние новости