А 17:05 уключылі помпавыя агрэгаты і пачаліся пастаўкі нафты на ААТ «Нафтан». Паступова пастаўкі адновяць і для Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.
Паводле Сізова, да канца 4 студзеня ў Беларусь прапампуюць 6 тысяч тонаў нафты.
Як паведамлялася раней, Беларусь і Расея дамовіліся пра пастаўку першай партыі нафты бяз прэміі пастаўнікам. Гэта мусіць забясьпечыць няспынную працу беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у студзені 2020 году.

Беларусь і Расея дамовіліся пра пастаўку першай партыі нафты ў студзені
Раней прэмія пастаўнікам складала 10 даляраў за тону нафты і дадавалася да кошту пастаўкі. Беларусь прапаноўвала адмовіцца ад прэміі пастаўнікам, расейскі бок быў з гэтым ня згодны.Пастаўляць нафту з Расеі ў Беларусь будуць кампаніі «Русснефть» і «Нефтиса», якія ўваходзяць у групу кампаніяў «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева, піша Interfax.by.
Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася
- 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
- Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
- 31 сьнежня Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
- Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь ужо выказалі суседнія Латвія і Літва.
- Беларускія НПЗ пакуль працуюць на леташніх запасах, аб’ёму якіх хопіць прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыніла.
- Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
- Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт — 2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
- Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году.
Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст
Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі