haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

05.01.2020 11:08

210 просмотров

0 комментариев

Расея аднавіла пастаўкі нафты на беларускія заводы

Увечары 4 студзеня аднавіліся пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімера Сізова.

А 17:05 уключылі помпавыя агрэгаты і пачаліся пастаўкі нафты на ААТ «Нафтан». Паступова пастаўкі адновяць і для Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.

Паводле Сізова, да канца 4 студзеня ў Беларусь прапампуюць 6 тысяч тонаў нафты.

Як паведамлялася раней, Беларусь і Расея дамовіліся пра пастаўку першай партыі нафты бяз прэміі пастаўнікам. Гэта мусіць забясьпечыць няспынную працу беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у студзені 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусь і Расея дамовіліся пра пастаўку першай партыі нафты ў студзені

Раней прэмія пастаўнікам складала 10 даляраў за тону нафты і дадавалася да кошту пастаўкі. Беларусь прапаноўвала адмовіцца ад прэміі пастаўнікам, расейскі бок быў з гэтым ня згодны.Пастаўляць нафту з Расеі ў Беларусь будуць кампаніі «Русснефть» і «Нефтиса», якія ўваходзяць у групу кампаніяў «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева, піша Interfax.by.

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • 31 сьнежня Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь ужо выказалі суседнія Латвія і Літва.
  • Беларускія НПЗ пакуль працуюць на леташніх запасах, аб’ёму якіх хопіць прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыніла.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт — 2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

https://www.svaboda.org/

Последние новости