haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

07.01.2020 19:32

465 просмотров

0 комментариев

Намінальна налічаны сярэднемесячны заробак у Гарадоцкім раёне амаль такі, як у нацыянальных аўтсайдэраў

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў статыстычныя даныя аб заробках па раёнах Беларусі за 11 месяцаў. І Гарадоцкі раён мае намінальны сярэдне месячны заробак істотна вышэй толькі за аўтсайдзераў, пачынаючы з Шаркаўшчынскага раёну.

У гэтай табліцы паведамляецца, што за студзень-лістапад сярэднемесячны заробак па Гарадоцкаму раёну склаў -- 730,7 рубля. Пры гэтым у Шаркаўшчынскім раёне ён склаў толькі – 654,5 рубля, Міёрскім – 695,7 руб., а ў Вушацкім – аж 706,9 руб.. Яшчэ чатыры раёны – Шумілінскі, Сененскі, Расонскі, Лёзненскі маюць амаль такіж сярэднемесячны заробак , як і Гарадоцкі.

Сярод сельскагаспадарчых раёнаў самыя высокія сярэднія заробкі маюць за 800 рублёў: Талачынскі, Верхнедзвінскі, Віцебскі і Чашніцкі раён з сярэднім заробкам у 903,8 рубля. І гэта не дзіва, бо ў ім працуе вядомае энергетячнае прадпрыемства – Лукомальская ГРЭС.

Але гэтыя раённыя паказчыкі ўсё роўна не дасягаюць сярэдне абласны паказчык па сярэднемесячных заробкаў у 908, 9 рубля. Толькі варта мець на ўвазе, што такі памер звязаны з сярэднім заробкам па г. Наваполацку, дзе працуюць нафта-газавыя прадпрыемствы.

Таксама варта адзначыць, што такі сярэдні заробак на 9 рублёў вышэй толькі Магілёўшчыны – самага нізкааплычваемага рэгіёна Беларусі. І ніякім чынам не раўняецца на заробкі па г. Мінску, дзе ён дасягнуў 1505,2 рубля за студзень-лістапад 2019 года.

І калі ў Гарадоцкім раёне сярэдні заробак у лістападзе ад абласнога ўзроўня складае – 80,5%, то ад агульнабеларускага толькі – 70,6%. І відавочна, што пры існуючай сістэме кіравання не маецца НІЯКІХ шанцаў, гэты разрыў зменшыць. Але ж у раёне жывуць тыя ж грамадзяне. Толькі стаўленне да іх іншае.

Леанід Гаравы

Последние новости