haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

14.01.2020 07:49

283 просмотра

0 комментариев

Перамовы Беларусі і Расеі аб тарыфе на транзіт нафты праваліліся. Відэа

Менск і Масква не дамовіліся па тарыфах на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў праз Беларусь, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРТ), піша БелТА. Перамовы працягнуцца. На афіцыйным сайце МАРТ няма ні слова пра вынікі перамоваў.

«У прыватнасці, у жніўні мы дамовіліся, што паглядзім фактычныя аб’ёмы транспартавання ў 2019 годзе і сумы выручкі, недаатрыманай ААТ „Гомельтранснефть Дружба“ у мінулым годзе ў сувязі з памяншэннем абʼёмаў транспартавання, і ўлічым гэта на 2020 год. Таму было прапанавана павысіць тарыф на інфляцыйны складнік [на 3,8 % як гэта прадугледжана методыкай], а таксама на недаатрыманы абʼём выручкі, каб кампенсаваць яго сёлета», — паведаміла БелТА ананімная крыніца з МАРТ.

Паводле прадстаўніка беларускага ведамства, «узніклі пэўныя пытанні па разліках, праведзеных ААТ «Гомельтранснефть Дружба».

Беларусь прапаноўвала павялічыць тарыф на транзіт расейскай нафты ў 2020 годзе на 16,6 %. Кіраўніцтва расейскай кампаніі «Транснефть» паведамляла, што не пагаджаецца на беларускаю прапанову па павышэнню тарыфу.

Мазырскі НПЗ надалей без нафты, мінімальныя пастаўкі сыравіны ідуць толькі на «Нафтан»

Расейская нафта надалей паступае толькі на «Нафтан». Мазырскі НПЗ з пачатку года застаецца без сыравіны, паведамляе «Интерфакс».

Пытаннямі тарыфаў у Расеі займаецца Федэральная антыманапольная служба (ФАС), а ў Беларусі — МАРТ. Актуальная методыка прадугледжвае, што пытанні аб памеры тарыфаў на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў маюць быць вырашаныя ФАС і МАРТ не пазней 15 студзеня. Калі зрабіць гэтага не атрымаецца, рашэнне будзе прынятае да 1 лютага. Тарыфы індэксуюцца зыходзячы з сярэднегадавога індэкса спажывецкіх коштаў на 2020 год (3,8 %), усталяванага параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Расейскай Федэрацыі, павялічанага не больш чымся на 3 працэнтныя пункты то бок да 6,8 %.

Нагадаем, што з пачаткам 2020 года Расея спыніла пастаўкі нафты ў нашу краіну, паколькі мінулагодняя дамова закончылася, а новую так і не падпісалі.

ЮВ belsat.eu

Последние новости