haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

02.02.2020 19:09

857 просмотров

0 комментариев

Кошты ў Гарадку. Прадукты: ад мукі, гародніны да малочных тавараў

Прапануем чытачам для параўнання першыя кошты прадуктаў ў трох гарадоцкіх крамах: «Надзеі» па вул. Невельская шашы, «Еўраопце» па вул. Талкачова і дыскаўнцеры «Капеячка» па вул. Пралетарская напрыканцы студзеня 2020 году.

Па сёняшняму часу ў Гарадку крамаў стала значна больш чым прадпрыемстваў.А колішні манапаліст — Гарадоцкі райспажыўсаюз праходзіць працэдуру банкруцтва.

І існуе магчымасць выбару розных прадуктаў харчавання ў некалькіх розных гандлёвых сетках, не кажучы ўжо пра прыватныя крамы. Былі б толькі грошы!

Але ў правінцыі добрыя грошы толькі ў «сярэднім заробку». Таму паспрабуем прапаноўваваць сваім чытачам агляды коштаў у розных гарадоцкіх крамах.

Прапануем вам агляд па трох групах прадуктаў.

Першая група прадуктаў аб’ядноўвае муку, макароны і крупу. Па ніжэйшых коштах тут відавочная перавага «Капеячкі», якая мае самыя нізкія кошты па ўсіх відах мукі, макарон і круп. Так, каб абнавіць ці стварыць запысы гэтых відаў прадуктаў трэба накіроўвацца ў «Капеячку»

Другая група прадуктаў датычыцца «Гародніны» і тут ужо няма асаблівага лідарства сярод гэтых трох крам. Наш галоўны прадукт — бульба — мае ніжэйшы кошт у «Надзеі» — 40 капеяк, ды і гуркі там былі па кошту ў 2,15 руб. Гэта ў 2,5-3,5 разы менш чым у двух другіх крамах. Але ж не ў гурках шчасце!

Морква і цыбуля наймен кошт мае ў «Еўраопце» адпаведна па 45 і 79 капеяк. А ніжэйшыя кошты па бураках і капусце ў той жа «Капеячкі» — па 49 капеяк. Толькі вось капусты тут у прдажы ў час маніторынгу не было.


Трэццяя група тавараў датычылася малочнай прадукцыі, асартымент якой зараз у крамах зашкалівае. па тварагу, смятане, малаку, кефіру, ёгуртам і г.д.. І найбольшы выбар тут прадстаўляе крама з найбольшай плошчай — «Еўраопт» на Талкачова. Тут маецца ўся лінія малочнай прадукцыі аб беларускіх вытворцаў. Але і ў двух іншых крамах таксама ёсць разнастайная прадукцыя, як асобных пазіцыях танней чым у «Еўраопце».


У сваіх каментарах можаце прапанаваць тыя віды тавараў пра якія жадалі бы ведаць параўнанне коштаў у трох розных крамах Гарадку.

Л. Антонаў

Последние новости