haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

18.02.2020 15:03

304 просмотра

0 комментариев

У гэтыя 9 заводаў уклалі 1 мільярд даляраў. Як думаеце, колькі зь іх прыбытковыя праз 13 гадоў?

На мадэрнізацыю дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусь патраціла больш за 1 мільярд даляраў. Праз 13 гадоў глядзім, як жывуць гэтыя прадпрыемствы. І зноў сумнае відовішча... Толькі «Віцебскдрэў» за мінулы год мае 16 мільнаў рублёў стратаў.

З чаго ўсё пачалося

У 2007 годзе з падачы Аляксандра Лукашэнкі пачалася падтрымка прадпрыемстваў, якія займаюцца дрэваапрацоўкай. 9 зь іх выдзелілі крэдыты агульнай сумай больш, чым на 1 мільярд даляраў. Грошы пайшлі на закупку новага, сучаснага абсталяваньня, рамонт і на пагашэньня ранейшых запазычанасьцяў. Падтрымку атрымалі:

  • Барысаўдрэў
  • Віцебскдрэў
  • Івацэвічыдрэў
  • Гомельдрэў
  • Магілёўдрэў
  • Рэчыцадрэў
  • Мастоўдрэў
  • Мазырдрэў
  • ФанДОК

Ужо пасьля завяршэньня мадэрнізацыі на прадпрыемствах, Лукашэнка ня раз расьпінаў чыноўнікаў за яе вынікі. Апошні раз пра гэта ён выказаўся 24 студзеня гэтага году, калі наведваў шклоўскі завод па вытворчасьці паперы.

«У нас свая дрэваапрацоўка, а ў нас тут нейкія „Кроношпаны“ сваю палітыку ажыццяўляюць і дыктуюць! Забудзьцеся! Калі ты робіш табурэтку, значыць, імпарту табурэтак быць не павінна», — сказаў Лукашэнка ў Шклове.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дрэваапрацоўка: шашачкі ці ехаць?

Што са «сваёй» дрэваапрацоўкай

Страты ад ўсёй галіны дрэваапрацоўкі, вытворчасьці паперы, и паліграфіі за 2018 год — 216 мільёнаў рублёў, паведамляе Белстат. З 2017 году гэты паказчык вырас у 18 разоў.

Цяпер дрэваапрацоўчыя прадапрыемствы(усе, якія прайшлі мадэрнізацыю апроч Івацэвічдрэў) перададзены ў кіраваньне Банку разьвіцьця. Як паведамілі Свабодзе ў банку, аб’ём вытворчасьці і продажы прадукцыі гэтых прадпрымстваў, за час кіраваньня банкам, вырасьлі ўтрая.

Але агульная сума запазычаннасьці па крэдытах па ўсім прадпрыемствам — 1,9 мільярды рублёў, апроч таго прадпрыемствы маюць запазычаннасьці перад бюджэтам па судах і займах на агульную суму 93 мільёны рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Івацэвічы. Як правалілася мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі

Усе дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы пад кантролем банку цяпер аб’яднаныя ў холдынг.

«У цяперашні час прадукцыя холдынгу рэалізуецца ў 51 краіну сьвету, 84% прадукцыі пастаўляецца на экспарт, у аб’ёме экспарту Расея займае 20%, краіны далёкага замежжа — амаль 50%. За час кіраваньня прадпрыемствамі дрэваапрацоўкі выпуск прадукцыі, выручка і экспарт павялічыліся больш чым у 3 разы», — распавялі ў банку разьвіцьця.

Паводле банка разьвіцьця прадпрыемствы дрэваапрацоўкі — рэнтабельныя.

«Нягледзячы на зьніжаную ў бягучым годзе цэнавую кан’юнктуру, рэнтабельнасьць па апэрацыйнай дзейнасьці без уліку амартызацыі складае 5 працэнтаў. Прадпрыемствы своечасова разьлічваюцца з пастаўшчыкамі сыравіны і матэрыялаў, энергетыкамі, банкамі, гасяць рэструктурызаваную запазычанасьць перад бюджэтам і энергетыкамі ў адпаведнасьці з узгодненымі графікамі», — паведамляюць у банку.

Паводле парталу, на якім публікуюцца справаздачы аб фінансавай дзейнасьці прадпрыемтсваў, усе 9 дрэваапрацоўчых прадпрыемтсваў завяршылі 2018 год з чыстымі стратамі. Напрыклад, «Барысаўдрэў» спрацаваў са стратамі еа 17 мільёнаў рублёў, «Віцебскдрэў» — на 16 мільёнаў.

Колькі каштуе беларуская мебля

«Рэчыцадрэў» — адно з мадэрнізаваных прадпрыемтсваў, дзе робяць гатовубю меблю. Набор у вітальню з шафы, вешалкі і чатырох скрынак пад назвай «Глорыя» каштуе 881 рубель.

Драўлянае круглае люстрка прадаецца за 51 рубель.

Гатовую мэблю робіць таксама «Гомельдрэў». Глядзім кошты на сайце фірмовай крамы ад фабрыкі.

Спальня «Лаліта» з ложка, камоду, шафы каштуе 2481 рубель.

Самая дарагая, якую знаходзім, спальня «Фальконэ», каштуе 7558 рублёў.

Абедзенны стол «Басфор» ад «Гомельдрэў» абыйдзецца ў 1119 рублёў. Самая танная вітальня, якую знаходзім, каштуе 499 рублёў, гэта шафа, вешалка, некалькі скрыняў.

Драўляны стул са спінкай ад гэтай фабрыкі каштуе 225 рублёў.

Куды Беларусь прадае мэблю

Па інфармацыі Белстат за 11 месяцаў мінулага году Беларусь экспартавала мэблі для спальні на 40,4 мільёнаў даляраў, асноўныя пакупнікі Расея, Казахстан, Нямеччына. На экспарце мэблі для кухні Беларусь зарабіла 35,5 мільёнаў даляраў, асноўны пакупнік — Расея. Агулам, меблі ўдалося экспартаваць на 599 мільёнаў даляраў.
Прадольна-распіленых, неапрацаваных леспаматэрыялаў за тыя ж 11 месяцаў Беларусь прадала на 436 мільнаў даляраў, неапрацаваных лесаматэрыялаў сасны на 320 мільёнаў.

Сталі сьведкам падзеі? Зьнялі эксклюзіўнае фота ці відэа? Дасылайце ў Тэлеграм нашаму рэдактару

@SvabodaBelarus Ананімнасьць гарантуем

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН

Последние новости