haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

18.02.2020 20:52

577 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адкрылася яшчэ адна крама «Фрэгат» — крама нізкіх коштаў

Напрыканцы студзеня на вуліцы Сабалеўскага адкрылася крама нізкіх коштаў «Фрэгат»

Гэтая крама прадуктаў размешчана на пачатку вуліцы Сабалеўскага ў былым будынку крамы Гарадоцкага райспажыўсаюза, які зараз праходзіць стадыю банкруцтва. Новая крама ў гэтым мікрараёне з’яўляецца другой крамай з сістэмы «Фрэгат», які размешчаны на нулявым паверху Гарадоцкай аптэкі па вул. Савецкай.

Сярод гарадоцкіх спажыўцоў гэтая крама адзначаецца невысокімі коштамі рыбы, бакалеі і іншых прадуктаў, а таксама правядзеннем акцый продажу прадуктаў па нізкім цэнах.

Вось такія кошты на розныя віды рыбы ў гэтай краме.

Таксама на паліцах прадстаўлены розныя від віды мукі, крупаў, кандытарскіх вырабаў і г.д.

А вось такія прадукты былі ў краме на акцыі.

Ці вытрымае канкурэнцыю гэтая крама ў мікрараёне прыватных дамоў і каля шматкватэрных дамоў пакажа час.

Ранейшыя спробы гандляваць у гэтай райспажывецкай краме сэканд-хэндам атрымаліся безвыніковымі.

Л. Антонаў

Последние новости