haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

25.02.2020 13:31

483 просмотра

0 комментариев

Кошты ў Гарадку. Прадукты: ад каўбасы, рыбы да кандытарскіх вырабаў

Прапануем увазе чытачоў для параўнання кошты прадуктаў ў трох гарадоцкіх крамах: «Надзеі» па вул. Невельская шаша, «Еўраопце» па вул. Талкачова і дыскаўнцеры «Капеячка» па вул. Пралетарская напрыканцы студзеня 2020 году.

Па сёняшняму часу ў Гарадку крамаў стала значна больш чым прадпрыемстваў. А колішні манапаліст — Гарадоцкі райспажыўсаюз праходзіць працэдуру банкруцтва. У гэтай сітуацыі, як кажуць вочы разбягаюцца ад выбару сярод каўбас ці цукерак. Былі б толькі грошы!

Але ў правінцыі добрыя грошы толькі ў «сярэднім заробку». Таму працягваем прапаноўваваць сваім чытачам агляды коштаў у розных гарадоцкіх крамах па наступнай группе тавараў.

Першая група прадуктаў аб’ядноўвае розныя каўбасы і сасіскі. Па ніжэйшых коштах тут не істотная перавага «Капеячкі», дзе магчыма выбраць каўбасы па ніжэйшых коштах. Але ж істотная пазіцыя — гэта якасць гэтай каўбаснай прадукцыі. І тут вока трэба трымаць вострым.

Другая група прадуктаў датычыцца «Рыбы» і тут ужо няма ніякага лідарства сярод гэтых трох крам. У крамах прысутнічаюць розныя віды рыбы. І самае істотнае гэта якая якасць рыбы пасля некалькіх размарозак. Але пакупнік, які заплаціць за рыбу, якая потым апынецца перамарожанай некалькі разоў і разлезіцца , то доўга не будзе набываць у той краме рыбу. Варта адзначыць, што рыба па нізкіх коштах прадаецца і ў крамах «Фрэгат».

Трэццяя група тавараў аб’ядноўвае гародніну і кандытарскія вырабы: цукеркі і печыва. Кошты гародніны ў гэтых крамах прыблізна аднолькавыя. Але варта адзначыць, што беларускія яблыкі па ніжэйшых коштах прадаюцца ў краме «Надзея». Таксама гародніну набываюць ў «Апельсіне» і ў адмысловай краме «Зялёнай» на пачатку вуліцы Баграмяна, дзе кошты вінаграда, мандарынаў мусіць самыя нізкія ў Гарадку.

Трэба адзначыць, што выбар цукерак і печыва ў гэтых крамах самы вялікі і кошты цукерак, печыва прыблізна аднолькавыя. А па выбару цукерак і печыва канкурэнцыю гэтым крамам складае прадуктовая крама ў «Гасцінцу», дзе адбываецца некалькі завозаў цукерак і печыва на тыдні.

Л. Антонаў

Последние новости