haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

02.03.2020 13:56

651 просмотр

0 комментариев

З першага сакавіка паслугі басейна ў Гарадку рэзка падаражалі да 50%. Як эканоміць?

З даравальнай нядзелі 1 сакавіка наведвальнікі басейна ў Гарадку даведаліся, што паслугі басейна фізкультурна-аздараўленчага комплекса па вул. Гагарына падаражэлі да 50%.

Апошнім часам колькасць наведвальнікаў басейна ў Гарадку паступова павялічвалася. Шчыра кажучы, кошт аднаго наведвання ў 2 рублі для пенсіянераў, сям’і з дзіцяці і дзіцяці да 14 гадоў быў прымальны для бюджэту жыхароў нашай мясцовасці. І гэта пры сярэдніх заробках, якія вельмі невысокія і набліжаны да самых малых па Беларусі.

І вось з першага дня вясны наведвальнікі басейна пенсійнага ўзросту даведаліся, што замест ранейшых 2 рублёў ім давядзеццца плаціць 3 рублі. Рост паслугаў скакнуў на 50%!. Быццам бы за апошнія два гады пенсіі у грамадзян выраслі ў паўтара разы!?

Такую ж суму па 3 рублі павінны аплачваць і сем’і з дзіцяці, і дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў.

Адміністрацыя «Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерва» ( дырэктар — Ільля Смунёў) крыху ў меншых працэнтных памерах — на 33%, а не 50% — з 3 рублёў да 4 рублёў паднялі кошты і за гадзіну плавання для фізічных асобаў.

Як эканоміць? Ведайце, што пры наведванні басейна вашы выдаткі будуць меншыя, калі вы будзеце карыстацца адной дарожкай ад арганізацыі або прафсаюза у памеры 6-8 чалавек на працягу гадзіны. І пры гэтым вы будзеце з бюджэтнай структуры — быццам іншыя арганізацыі не плацяць падаткі?. Вам давядзецца заплаціць 20 рублёў—гэта каля трох рублёў або менш на чалавека. Калі ж вы прыдзіце паплаваць кампаніяй з арганізацыі кацельняў, газавікоў, дарожнікаў, сельгаспрадпрыемства, то ўжо трэба заплаціць 40 рублёў. Застаецца прыходзіць толькі ад прафсаюза. І не інакш!

Між тым Канстытуцыя Беларусі дэкларуе роўнасць арганізацый усіх формаў уласнасці. Толькі ў «ВАЦАР» яе разумеюць па свойму. Як дарэчы і паўсюдна ў нашай краіне, дзе сярод розных партый ёсць больш правільныя. Толька гэта іншая гісторыя.

Аб новых коштах у «ВАЦАР» вы можаце даведацца тут: https://www.vocor.biz/uslugi

Л. Антонаў

Последние новости