haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

16.03.2020 14:10

870 просмотров

0 комментариев

Расія закрывае мяжу з Беларуссю. Гэта нечаканы ўдар у спіну па грамадзянах Гарадоччыны, якія вахтава працуюць у Расіі.

Паводле слоў расійскага прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна, Масква працягне прымаць меры, каб не дапусціць распаўсюджвання каронавіруса. Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў разьвіцьцё сытуацыі з каранавірусам падчас прыначэньня кіраўнікоў мясцовых органаў улады: «Расея ўся палае ад каранавірусу».

Аўтамабільны пункт пропуску «Новыя Юркавічы» ў памежнай зоне з Беларуссю, Бранская вобласць. Фота Уладзімір Гаравы / ТАСС

Расійскія ўлады вырашылі закрыць мяжу з Беларуссю для перамяшчэння людзей. Пра гэта на аператыўнай нарадзе заявіў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС.

«Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, — сказаў ён. — Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць, у першую чаргу, масавага распаўсюджвання каронавіруса».

Як адзначыў Міхаіл Мішусцін, у Расію вірус занеслі асобы, якія прыехалі з іншых краін, дзе інфекцыя раней ужо распаўсюдзілася. «Рост колькасці хворых у Расіі, які мы назіраем у апошнія дні, адбываецца ўжо за кошт іх сваякоў ці тых, з кім яны кантактавалі. У многіх краінах сітуацыя развіваецца па неспрыяльным сцэнары», — сказаў Мішусцін. Паводле яго слоў, узніклі істотныя рызыкі для жыцця і здароўя людзей, нармальнай працы бізнесу.

Ён нагадаў, што Расія абмежавала авіязносіны з краінамі Еўрасаюза, прыпынены ўезд замежнікаў праз мяжу з Польшчай, Нарвегіяй, адменена чыгуначныя зносіны з Латвіяй, Малдовай, Украінай.

«Усе цяперашнія абмежаванні намі свядома робяцца для таго, каб пазбегнуць больш жорсткіх мер у будучыні», — растлумачыў ён.

Паводле tass.ru
Ад рэдакцыі сайта http://haradok.info : у каментарах расійскіх рэсурсаў не тлумачыцца як будуць абыходзяцца з грамадзянамі Беларусі, якія вахтава працуюць у памежных абласцях Расіі: Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай.


Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў разьвіцьцё сытуацыі з каранавірусам падчас прыначэньня кіраўнікоў мясцовых органаў улады, паведамляе БелТА.

На думку Лукашэнкі, акрамя Менску і буйных гарадоў, сытуацыя з каранавірусам не такая праблемная для раёнаў і раённых цэнтраў.

«Самая вялікая для нас (не праблема, а адказнасьць) — гэта эканоміка. На жаль, усе гэтыя рухі ў кірунку каранавірусу вельмі рэзка адбіліся на эканоміцы. Дайшло да таго, што наша родная Расея — падкрэсьліваю — закрыла мяжу зь Беларусьсю», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі адносна спакойнае становішча, а «Расея ўся палае ад каранавірусу».

«Дык хто ад каго павінен зачыняцца. Пытаньне рытарычнае», — дадаў Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея закрывае мяжу зь Беларусьсю для перамяшчэньня людзей

У Беларусі адэкватна рэагуюць на пагрозы, перакананы Лукашэнка, мэдыкі ўжо даўно прымаюць кропкавыя меры, і самі беларусы ў цэлым адэкватна рэагуюць на сытуацыю.

«Беларусы проста малайцы. За выключэньнем аднаго выпадку: ня бегайце па аптэках і не скупляйце маскі, спэцвопратку ці нейкія лекі», — сказаўЛукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея закрывае мяжу зь Беларусьсю для перамяшчэньня людзей

16 сакавіка прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін абвясьціў аб рашэньні закрыць мяжу зь Беларусьсю для перасоўваньня людзей.

https://www.svaboda.org/a/30490345.html

Последние новости