Зараз Беларусь жыве ва ўмовах адсутнасці прызнання эпідэміі COVID-19 з боку аднаго чалавека, які любіць гуляць у хакей. І на хакейнай пляцоўцы не бачыць ніякага вірусу. Быццам бы яго дзесьці магчыма убачыць няўзброеным вокам. Але не буду пра недахоп адукацыі і выхавання нашага кіраўніка.
Лепш распавяду пра наяўнасць у аптэках Гарадка самых «гарачых» тавараў — ахоўных масак і іншых тавараў. Спачатку наведаў аптэку «Добрыя лекі» па вул. Чырвонаармейскай. Каля гэтай аптэкі быў малады чалавек у масцы, які штосьці глядзеў у смартфоне.
На фотастудыі была аб’ява, што яна не працуе, але каму трэба фотаздымак на дакумент могуць патэлефанаваць па указанаму тэлефону.
На дзвярах прыватнай аптэкі змешчана аб’ява, пра адсутнасць масак, парацатамола, антыспрэя. А прадавец аптэкі патлумачыла, што ў суботу і нядзелю аптэка не будзе працаваць, бо яна працуе зараз адна.

Каля цэнтральнай дзяржаўнай аптэкі № 6 па вул. Савецкай д. 31 на уваходзе было два пакупніка, ды яшчэ наперадзе адзін мужчына. Больш на вуліцы людзей не было.