haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

03.04.2020 19:22

887 просмотров

0 комментариев

«Эпідэміі» ў Гарадку няма, а ў аптэчнай сетцы няма ахоўных масак, беларускага парацэтамола. Фота

3 красавіка пасля абеду Гарадок выглядае бязлюдным. Прыватная аптэка інфармуе спажыўцоў пра адсутнасць масак, парацэтамола, антысэптыка, а дзяржаўная — не.

Зараз Беларусь жыве ва ўмовах адсутнасці прызнання эпідэміі COVID-19 з боку аднаго чалавека, які любіць гуляць у хакей. І на хакейнай пляцоўцы не бачыць ніякага вірусу. Быццам бы яго дзесьці магчыма убачыць няўзброеным вокам. Але не буду пра недахоп адукацыі і выхавання нашага кіраўніка.

Лепш распавяду пра наяўнасць у аптэках Гарадка самых «гарачых» тавараў — ахоўных масак і іншых тавараў. Спачатку наведаў аптэку «Добрыя лекі» па вул. Чырвонаармейскай. Каля гэтай аптэкі быў малады чалавек у масцы, які штосьці глядзеў у смартфоне.

На фотастудыі была аб’ява, што яна не працуе, але каму трэба фотаздымак на дакумент могуць патэлефанаваць па указанаму тэлефону.

На дзвярах прыватнай аптэкі змешчана аб’ява, пра адсутнасць масак, парацатамола, антыспрэя. А прадавец аптэкі патлумачыла, што ў суботу і нядзелю аптэка не будзе працаваць, бо яна працуе зараз адна.

Каля цэнтральнай дзяржаўнай аптэкі № 6 па вул. Савецкай д. 31 на уваходзе было два пакупніка, ды яшчэ наперадзе адзін мужчына. Больш на вуліцы людзей не было.