haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

21.04.2020 20:22

473 просмотра

0 комментариев

Перад пачаткам эпідэміі фінансавы стан Гарадоцкага раёна не палепшыўся— раён застаецца сярод адстаючых

Віцебскі абласны статыстычны камітэт апублікаваў даныя аб развіцці раёнаў Віцебшчыны за першыя два месяцы 2020 году, якія папярэднічалі прыходу эпідэміі COVID-19 у Беларусь. У раздзеле «Фінансы арганізацый» Гарадоцкі раён выбраў месца не ў самым канцы, але сярод апошняй чвэрці.

Віцебскі абласны статыстычны камітэт у раздзеле «Фінансы арганізацый» прыводзіць шэсць паказчыкаў фінансавага становішча раёнаў. Першым паказчыкам ідзе рэнтабельнасць арганізацый Гарадоцкага раёну. Рэнтабельнасць прадаж арганізацый за год з дадатнай стала адмоўнай: была ў 2019 г. 5,8%, а стала за люты 2020 г. −2,1%. Аналагічна пагоршылася і рэнтабельнасць тавараў, прац і паслугаў. Самая горшая рэнтабельнасць у Бешанковіцкім раёне −10,4%, а найлепшая па прадажах у Пастаўскім 11,0%., а з мінусавой рэнтабельнасцю усяго 7 раёнаў Віцебшчыны.

Другім паказчыкам ідзе прыбытковасць арганізацый раёнаў Віцебскай вобласці. Тут зноў гарадоцкія арганізацыі зменшылі чысты прыбытак з 827 тысяч рублёў да 384 або толькі 46,4 % мінулагодняга ўзроўня. Але гэта ўсё ж не ў мінусе, бо з мінусам спрацавалі шэсць рэгіёнаў і найбольшая стратнасць у Наваполацка −13млн. 773тыс. рублёў, а сярод раёнаў — найбольшая стратнасць у Бешанковіцкага — −1 195 тыс. руб..

Далей аблстат інфармуе, што колькасць стратных прадпрыемстваў на Гарадоччыне зменшылася з 6 да 4, а іх страты з 415 тыс. руб. да 214 тыс. руб або 51,6% ад мінулагодняга ўзроўня. Між тым 11 адміністратыўных адзінак павялічылі страты ад прадпрыемстваў і найбольш Наваполацк і Лёзненскі раён. Па Віцебскай вобласці іх стратнасць вырасла да 54 млн.140 тыс. руб або на 167,1 %.

Па пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці — колькі вінны арганізацыям Гарадоччыны атрымаўшыя іх тавар, прадукцыю і паслугі, то тут за месяц запазычанасць вырасла з 5 184 тыс. руб да 5 548 тыс. руб і склала 45,3% ад усёй дэбіторскай запазычанасці. Большы працэнт пратэрмінаванай запазычанасці па выніках лютага маюць толькі Сенненскі і Мёрскі раёны — па 56,8% і 52,1%. Па Віцебшчыне пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася і дасягнула 889 689 тыс. рублёў.

Па пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці адбылося за месяц адбыўся рост з 20 805 тыс. руб да 21 144 тыс. руб. і гэтая пратэрмінаванасць дасягнула 33,3% ад усёй запазычанасці па крэдытах. Яшчэ большая працэнтная запазычанасць у сямі раёнах Віцебшчыны, а найбольшая ў нашых суседзяў — Шумілінскага раёну: 52,1% або 38 134 тыс. рубл.

Апошні паказчык фінансавай дзейнасці раёнаў і гарадоў — пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах. Тут арганізацыі Гарадоцкага раёна дасягнулі змяншэння на 3(!) тысячы рубля да 3 653 тыс. руб. .Большую запазычанасць маюць яшчэ дзевяць адміністрацыйных адзінак : усе буйныя гарады акрамя Наваполацка, а сярод раёнаў вылучаюцца Глыбоцкі, Лепельскі і Сененскі раёны, якія маюць адпаведна: 28 868 тыс. руб, 17 789 тыс. руб., 12 408 пратэрмінаванасці.

Статыстычныя даныя фінансаў засведчылі кепскую фінансавую дысцыпліну усёй Віцебшчыны, якая у гэтым пытанні мусіць «наперадзе» усёй краіны.

Л. Антонаў

Последние новости