haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

06.05.2020 18:23

1090 просмотров

0 комментариев

Cамы вялікі заробак на вольнай вакансіі ў Гарадоцкім раёне — ад 2400 рублёў.

Прапануем вашай увазе агляд 12 самых вялікіх заробкаў у Гарадоцкім раёне, якія прапануюцца ў Агульнарэспубліканскай базе вакансій па нашаму раёну за мінулы месяц. Пры гэтым пяць вакансій былі падцверджаны сёння — 6 траўня.

Так сёння была падцверджана патрэбнасць у правізары-рэцэптары Цэнтральнай аптэкі № 6 г. Гарадка з заробкам ад 830 рублёў і гэта патрэбнасць існуе з кастрычніка 2019 года.

Яшчэ больш доўгая патрэбнасць у загадчыках сельскіх амбулаторый у Мяжы і Сешішчы існуе аж са жніўня 2017 года. Гарадоцкая цэнтральная бальніца не можа знайсці ў гэтыя населеныя пункты загадчыкаў з заробкам ад 870 рублёў.

Шукаюць таксама не адзін месяц дактароў-спецыялістаў у Максімаўскі псіханеўралагічны Дом інтэрнат на заробак ад 1099,31 руб. з 13 верасня мінулага году, а таксама на вакансію фельдшара з заробкам ад 1054,55 рублёў.

У сельскай гаспадарцы таксама маюцца вакансіі з вялікімі заробкамі, якія адкрыты з месяц. Так упраўляючаму з СУП «Паўночны» прапануюць заробак ад 900 рублёў, а аграхіміку з філіяла «Віраўлянскі» канцэрна «Дзецкасельскі» заробак ад 1000 рублёў.

Самыя ж вялікія заробкі на вольных вакансіях у Гарадоцкім раёне пачынаюцца за 1200 рублёў. Так галоўнаму эканамісту Гарадоцкага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак прапануюць заробак ад 1254 рублёў. Яшчэ больш прапануюць галоўнаму заатэхніку СУП «Паўночны» — ад 1300 рублёў.

Але рэкордныя заробкі на вакансіях устаноўлены ў філіяле «Віраўлянскі» канцэрна «Дзецкасельскі». Тут заробак ад 1400 рублёў прапануецца заатэхніку, а максімальны заробак ад 2400 рублёў — ветэрынарнаму ўрачу. Гэтыя вакансіі адкрыты былі з 14 красавіка.

З астатнімі вакансіямі магчыма пазнаёміцца тут: http://gsz.gov.by

Л. Антонаў

Последние новости