haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

26.05.2020 20:04

483 просмотра

0 комментариев

Будынкі Прудніцкай школы прадаюцца на аукцыёне за пяць базавых велічынь

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» 15 чэрвеня праводзіць аукцыён па продажу невыкарыстоўваемага будынка Прудніцкай сярэдняй школы за пяць базавых велічынь пра задатку ў адну базавую велічыню.

Усяго пакупнікам прапануецца капітальная пабудова школы на амаль 1600 кв.м., кацеьная, вадаправодная сетка, гаспадарча-бытавая каналізацыйная сетка і сетка цеплазабеспячэння, а таксама зямельны участак плошчай больш 2 га.

Гэта будынак школы адносна новы, бо быў пабудаваны ў 1998 годзе. Але размешчаны ў сельскай мясцовасці, дзе колькасць жыхароў за часы кіравання А. Лукашэнка зменшылася больш чым у два разы. Буддучы гаспадар мусіць выканаць наступныя ўмовы: ажыццяўленне пакупніком прадпрымальніцкай дзейнасці з выкарыстаннем набытай нерухомай маёмасці і (або) пабудаванага пасля яго зносу, не менш аднаго года, пачынаючы не пазней за 24 месяцаў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу; рэканструкцыя набытай нерухомай маёмасці пад жылыя памяшканні не пазней 36 месяцаў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу; рэканструкцыя набытай нерухомай маёмасці пад жылыя памяшканні з распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі або выкарыстанне набытай нерухомай маёмасці для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, на працягу 24 месяцаў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу.

Акрамя гэтай умова пакупнік мусіць ажыццявіць пакрыццё расходаў аддзелу па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама, панесеных на падрыхтоўку дакументаў да продажу ў суме 4053,61 рублёў, а таксама кампенсаваць выдаткі па фарміраванні зямельнага ўчастка і дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да гэтага зямельнага ўчастка, якія складаюць 741,49 рубля.

І яшчэ вядома, што ўдзельнік, які стаў пераможцам аўкцыёну (прэтэндэнтам на куплю), пасля заканчэння аўкцыёну абавязаны: падпісаць пратакол аўкцыёну; не пазней за 10 рабочых дзён пасля зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратаколу аўкцыёну кампенсаваць затраты на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну, уключаючы расходы, звязаныя з вырабам і прадастаўленнем удзельнікам дакументацыі, неабходнай для яго правядзення, фарміраваннем зямельных участкаў і дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да гэтых зямельных участкаў; не пазней за 12 рабочых дзён з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратаколу аўкцыёну заключыць дамову куплі-продажу нерухомасці і дагавор арэнды зямельных участкаў.

Л. Антонаў

Паводле: http://www.fondgosim.vitebsk.by/auctions.htm

Последние новости