haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

09.06.2020 20:55

364 просмотра

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне не ўся сельскагаспадарчая тэхніка забяспечана пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, не кожны работнік ведае яе

У летні пажаранебяспечны перыяд, бяспека аб’ектаў агра-прамысловага комплексу выходзіць на першыя пазіцыі. Работнікі Гарадоцкага раённага аддзела па НС нагадалі работнікам сельскай гаспадаркі аб неабходнасці правільнай падрыхтоўкі тэхнікі да выезду на лінію.

Гутарылi i пра забеспечанне транспарту першаснымі сродкамі пажаратушэння, аб недапушчэнні падчас запраўкі, курэння, прымянення адкрытага агню, таксама аб недапушчэнні размяшчэння на камбайнах дадатковых ёмістасцяў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі. А ў выпадку пажару неадкладна тэлефанаваць па нумарах 101 або112 паведаміўшы, як мага дакладней інфармацыю аб тым, што адбылося і месцы яго ўзнікнення.

Дадзены рэйд паказаў, што далёка не ўся сельскагаспадарчая тэхніка забяспечана пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, не кожны работнік агра-прамысловага комплексу ўсе яшчэ ведае, як карыстацца вогнетушыцелем, а ў месцах складзіравання грубых кармоў не обкашивается тэрыторыя і не прыняты меры па выдаленні леташніх нарыхтовак.

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі агра-прамысловых комплексаў у Гарадоцкім раёне і зніжэння рызык узнікнення пажараў на іх, прафілактычныя мерапрыемствы ў раёне будуць набіраць абароты.

Паводле: https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/311818/

Последние новости