haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

07.07.2020 18:31

958 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне маецца сем вакансій з заробкам больш 1000 рублёў

Паводле Агульнарэспубліканскага банка вакансій па Гарадоцкаму раёну самы вялікі заробак прапануецца «заатэхніку» яшчэ з 16 красавіка гэтага году.

На сайце Дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь па Гарадоцкаму раёну маецца 181 вакансія самых разнастайных спецыяльнасцей — http://gsz.gov.by . Пераважная большасць — гэта вакансіі не на поўную стаўку ў бюджэтных арганізацыях культуры і адукацыі. Але на двух седьскагаспадарчых прадпрыемствах і ў Максімаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў маюцца вакансіі з прапановай ад тысячы рублёў і болей.

Сярод гэтых ТОП-вакансій ад тысячы рублёў магчыма лічыць найменшай вакансію намесніка дырэктара ва СУП «Паўночны» з заробкам ад 1000 рублёў. Пры гэтым патрабаванне па адукацыі толькі ад сярэдне спецыяльнай, але патрэбен стаж працы ў галіне менавіта з БРЖ. Гэтая вакансія адкрылася 30 чэрвеня.

Падобныя заробкі ад 1000 рублёў прапануюцца і ў філіяле «Віраўлянскі» канцэрна «Дзецкасельскі» для агранома і аграхіміка. Сярод патрабаванняў — і вышэйшая адукацыя. І калі вакансія аграхіміка прапануецца з 14 красавіка, то агранома з’явілася толькі 2 ліпеня.

Наступныя тры вакансіі прапануюцца ў Максімаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў для фельдшара з заробкам ад 1054 рублёў і для двух лекараў з вышэйшай адукацыяй — тэрапеўта і псіхіятра-нарколага ў памеры ад 1099 рублёў. Гэтыя вакансіі аж з 13 верасня 2019 году, а тэрапеўта з 31 студзеня гэтага году.

Узначальвае зараз ТОП найвышэйшых заробкаў па вакансіі ў Гарадоцкім раёне вакансія заатэхніка на СУП «Паўночны» з заробкам ад 1300 рублёў. Гэтая вакансія існуе з 16 красавіка і падцверджана ў гэтым месяцы.

Як бачым па вакансіях, то ў Гарадоцкім раёне толькі адна вакансія прапануецца больш 500 даляраў ЗША пра якія ўлады вядуць гаворку ўжо амаль дзесяцігоддзе. Ці не занадта доўка цягнуцца гэтыя абяцанкі-цацанкі, калі абсалютная большасць працаўнікоў у правінцыі не мае шанцаў іх дачакацца?

Л. Антонаў

Последние новости