haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

05.10.2020 18:50

1244 просмотра

0 комментариев

На вакансіях у Гарадоцкім раёне самы вялікі заробак прапануюць у памеры больш за 2000 рублёў

У базе вакансій Гарадоцкага раёна маецца 178 вакансій, але з іх толькі на дзесяці прапануецца заробак больш за тысячу рублёў. А самы вялікі заробак зноў гатовы плаціць у філіяле «Віраўлянскі».

У Агульнарэспубліканскім банке вакансій па Гарадоцкаму раёну 174 вакансіі па стану на 5 кастрычніка. Менавіта сёння абнавілі свае данныя кадравікі з свінагадоўчага комплекса «Паўночны», Гарадоцкай райбальніцы, ААТ «Карбоніум», ДУК «ЦТКі НТ Гарадоцкага раёна» на 52 вакансіі, большасць з якіх з’яўляецца яшчэ з вясны. Найбольшая колькасць прапаноў вакансій па традыцыі апошніх гадоў з свінагадоўчага комплекса «Паўночны» — 30, ад райбальніцы і лясгасу — па 10.

Сярод прапануемых вакансій толькі 20 ваканскій з заробкам ад 800 рублёў. Менавіта заробак ад 800 рублёў самы масавы ў Гарадоцкім лясгасе дзе ўсяго 10 вакансій, а з такім заробкам — сем: майстар леса, майстар на лесасеках, вальшчык лесу, майстар будаўнічых і мантажных работ, інжэнер па леса аднаўленню, памочнік ляснічага.

У Гарадоцкай райбальніцы самыя вялікія заробкі прапануюць загадчыкам амбулаторый з Мяжы і Селішча ад 1200рублёў, а таксама лекару рэнтгенолагу, загадчыку адпаведнага кабінета — ад 1700 ( другі па велічыне заробак у раёне).

Больш тысячы рублёў прапануюць у Максімаўскім псіханеўралагічным доме для састарэлых і інвалідаў: лекарам — тэрапеўту і псіхолагу-нарколагу ад 1099 руб, а фельдшару — ад 1054 руб.

У сельскай гаспадарцы высокія заробкі ёсць на свінагадоўчым комплексе «Паўночны» для намесніка па вытворчасці БРЖ ад 1000 рублёў і заатэхніка ад 1300 руб.

А самы вялікі заробак у Гарадоцкім раёне прапануецца ў філіяле «Віраўлянскі» ЗП «Дзецкасельскі — Гарадок» для ветэрынарнага ўрача ад 2000 рублёў, а для заатэхніка ад 1400 рублёў. Нагадаем, што пяць месяцаў раней самы вялікі заробак у раёне быў ад 2400 рублёў- http://haradok.info .

Гэта самыя вялікія прапановы на вакансіях і іх цяжка параўноўваваць з тымі якія існуюць у адукацыі або культуры. Так для хормайстра і балетмайстра аматарскага калектыва «Яблынька» маецца толькі па паўстаўкі з заробкам ад 188 рублёў, а кіраўніку гэтага калектыва на стаўку ад 415 рублёў.

Інфармацыю па вакансіях у Гарадоцкім раёне магчыма паглядзець тут: http://gsz.gov.by

Л. Антонаў

Последние новости