haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

27.10.2020 18:21

398 просмотров

0 комментариев

Кіраўніцтву РУП «Белтэлекам» варта стварыць электронную базу стацыянарных тэлефонных нумароў для Гарадоцкага раёна і г.д.

У Гарадоцкім раёне, як і па ўсёй Беларусі, карыстаюцца састарэлымі тэлефоннымі даведнікамі і не маюць электроннай базы неабходных нумароў. У час лічбавай эканомікі РУП «Белтэлекам» ніяк не створыць электронную базу тэлефонных нумараў, якія патрэбны яго карыстальнікам. Спажыўцы хатняй сувязі зараз пры спробе патэлефанаваць на новы нумар увесь час чуюць" Набранный вами номер не существует..."

У Гарадоцкім раёне апошні тэлефонны даведнік выдаваўся ў 2011 годзе з падтрымкай Гарадоцкай птушкафабрыкі, ДПУ «Карыцінскі Мох» і іншых спонсараў. З тых часоў звычайная сетка стацыянарных тэлефонаў у Беларусі мадэрнізавалася і тэлефонныя нумары грамадзян і прадпрыемстваў грунтоўна змяніліся. Гэта адбылося ў сувязі з тым, што для забяспячэння сучаснай хуткасці далучэння да Інтэрнэту сталі перахадзіць з замены медных ліній сувязі на аптавалаконныя. І ўладальнікам кватэрных і нумароў з арганізацый «4» заменялі на «5», а таксама і іншыя лічбы ў нумары абанента.

Таму зараз, калі тэлефануеш на нумар з даведніка першы раз, то пачуеш: " Набранный вами номер не существует...«. І для таго каб даведацца зменены нумар трэюа тэлефанаваць на «109». А там трэба чакаць сваёй чаргі і запісаць нумар. Добра, калі на патрэбным нумары ў арганізацыі знаходзіцца адказны спецыяліст. Але ж, напрыклад, у Гарадоцкім аддзеле РУП"Белтэлекама" перабраўшы чатыры нумары на працягу 15 хвілін, так і не знайшоў патрэбнага спецыяліста. На двух нумарах аўтаадказчык казаў:"Извините, вызов не может быть установлен..", а яшчэ на двух ніхто не браў слухаўку. Сапсаваўшы час і настрой выкажу прапанову для РУП"Белтэлекама«.

Зразумела, што знаходжанне на «109» забяспечвае працу асобным працаўнікам і павышае агульную занятасць у краіне. Магчыма такая праца ў час лічбавай эканомікі яшчэ права на існаванне. Але ў век мабільнай сувязі і пры масавай замене стацыянарных нумароў тэлефонаў варта на сайце «Белтэлекама» мець рэсурс на якім будзе база змененых стацыянарных нумароў бальніц, аптэк, камунальных службаў, паштавікоў, Белтэлекама і г.д.. Гэта ж нескладаная задача для арганізацыі, якая хутка будзе адзначаць сваё 125-годдзе?


Л. Антонаў

Последние новости