haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

10.01.2021 13:19

231 просмотр

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне ў 2020 годзе працягваецца падзенне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі

Нацыянальнысатыстычны камітэт апублікаваў даныя аб выніках дзейнасці раёнаў за 11 месяцаў 2020 году. Па гэтых даных Гарадоцкі раён мінусуе да 2019 году па большасці паказчыкаў.

Асноўны паказчык, які сведчыць пра стан вытворчасці ў раёне — гэта вытворчацсьць прадукцыі сельскай гаспадаркі. За 11 месяцаў гэтага году яна ў Гарадоцкім раёне склала толькі 92,2% да 11 месяцаў 2019 году., а ў тым годзе было 98,7% да папярэдняга перыяду. Для параўнання ў суседнім Шумілінскім раёне гэты паказчык склаў 100,4% — тут прырост на 0,4%, а не падзеннне. І яшчэ больш істотны рост у Віцебскім раёне — 7,3%.

Наступны паказчык — нарыхтоўка кармоў у кармавых адзінках. Тут у Гарадоцкім раёне быццам бы і не кепская справа, бо нарыхтавалі на 10 тысяч адзінак больш чым раней — 47 183, што склала аж 20,1 адзінка цэнтнэра на ўмоўную галаву жывёлы. Але ў Шумілінскім раёне таксама нарыхтавала больш 45 тысяч адзінак і на адну умоўную галаву аж 32,2 цэнтнера.

Пры гэтым вытворчасць жывёлы і птушкі ў раёне склала толькі 4 889 тон, што крыху менш 75% да мінулага перыяду. Таксама менш мінулагода склала і вытворчасць малака — 29 501 тон — толькі 95% да мінулага году. Адзін «Дзецкасельскі» раён па малаку выцягнуць не здолеў, калі забралі вытворчасць малака ад ААТ «Птушкафабрыка Гарадок».

Ды і надоі на адну карову ўпершыню за апошнія гады зменшыліся: з 5331 кг да 5167 кг. Гэта канешне больш чым у Шумілінскім раёне з 2356 кг на карову, але менш Віцебскага раёна, дзе стала 5774 кг, а год назад была розніца толькі ў 101 кг.

Уся ж Віцебская вобласць за 11 месяцаў мае паказчык 103,8% прыросту сельскай вытворчасці, пры гэтым на адну галаву ў вобласці нарыхтавалі 28,3 цэнтнера кармавых адзінак, а сярэдні надой з адной каровы склаў 3728 кг. З гэтага бачна, дзе маецца рэзерв у росту вытворчасці сельгаспрадукцыі ў Гарадоцкім раёне....

Л. Антонаў

Паводле інфармацыі Нацстаткамітэта.

Последние новости