haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

24.03.2021 17:38

350 просмотров

0 комментариев

За трохлітровы слоік бярозавіку ў лясніцтвах Гарадоцкага раёна трэба плаціць менш за рубель. Тэлефоны для набыцця бярозавіка.

Гарадоцкі лясгас хутка прыступіць да нарыхтоўкі бярозавіку. У кожным лясніцтве вызначаны ўчасткі лесу, прызначаныя для яго нарыхтоўкі. Лясніцтвамі таксама будзе ажыццяўляцца рэалізацыя насельніцтву нарыхтаванага бярозавіку.

Каб набыць яго, вам неабходна патэлефанаваць у бліжэйшае лясніцтва для ўдакладнення наяўнасці неабходнага вам аб’ёму, пасля гэтага прыехаць ў лясніцтва і аплаціць.
Набыць сок у разліў можна будзе па цане 0,38 рублёў за 1 літр у лясніцтвах. Час працы з 8.00 да 17.00. Абед з 13.00 да 14.00.
Гарадоцкі лясгас прымае папярэднія заяўкі на нарыхтоўку бярозавіка.
Рэалізацыя соку для насельніцтва будзе ажыццяўляцца ў лясніцтвах і лясгасе.
Па пытаннях саманарыхтоўку і набыцця звяртайцеся па тэлефоне ў лясніцтва ці лясгас:
— лесагаспадарчага аддзел лясгаса 4-59-09 (саманарыхтоўка)
— прамысловы аддзел лясгаса 5-69-94 (набыццё)
— Езярышчанскае 3-74-51
— Халамерскае
5-91-29
— Руднянскае
4-83-37
— Межанскае
5-94-47
— Смалоўскае
5-59-09
— Вышадскае
5-08-90
— Пальмінскае
3-21-61
— Гарадоцкае
5-17-82, 5-16-82
Кошт
за 1 літр бярозавага соку ў тары пакупніка (з ПДВ): — у лесе 0,15 кап. — у лясніцтвах 0,25 кап.
Гэта мусіць самы нізкі кошт у вобласці, бо ў Бешанковіцкім раёне кошт у лясніцтвах па 38 капеек за літр
Для нарыхтоўкі бярозавіку для асабістых патрэб грамадзяне абавязаны звяртацца ў лясніцтва альбо да майстра лесу па месцы жыхарства для ўказанні ім участкаў, прызначаных для нарыхтоўкі соку, правядзення інструктажу аб правілах падсочкі і пры неабходнасці, аказання дапамогі ў яе ажыццяўленні.
Нагадваем, што нарыхтоўка бярозавіку грамадзянамі павінна рабіцца пад кантролем работнікаў лясной аховы, каб пазбегнуць парушэнні тэхналогіі падсочкі.
Таксама нагадваем, што згодна з артыкулам 15.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў і метадаў збору соку з дрэваў альбо іншае парушэнне правілаў збору, цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 б.в., на індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 б.в., а на юрыдычную асобу — да 500 б.в.
Л. Антонаў
Паводле інфармацыі: http://gorodokforest.by

Последние новости