haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

02.04.2021 21:12

281 просмотр

0 комментариев

«Божа, гэта лепшы дзень у маім жыцці!» Звальненні на дзяржаўным «Мінскім малочным заводзе № 1»

На дзяржаўным «Мінскім малочным заводзе № 1» усплёск самастойных звальненняў. Людзі розных узростаў выходзяць з дзвярэй са словамі: «Хопіць ужо, час пачынаць новае жыццё». Падставай стала трэцяя спроба кіраўніцтва завода ўвесці ўсеагульную матэрыяльную адказнасць,паведамляе onliner.by.

Сфатаграфаваць сваю працоўную кніжку на фоне адміністрацыйнага корпуса ММЗ № 1 — цяпер папулярны сюжэт у сацсетках. Рабочыя звальняюцца, бо супаставілі рызыкі і перспектывы, што нясе рашэнне кіраўніцтва завода ўвесці ўсеагульную матэрыяльную адказнасць.

Кажуць, што з ММЗ № 1 звольніліся больш за сто чалавек (лічба, хутчэй за ўсё, вышэйшая, але афіцыйнай пакуль няма).

Намеснік дырэктара ММЗ № 1 па ідэалогіі і агульных пытаннях Уладзімір Раманоўскі не стаў каментаваць onliner.by чуткі, якія гучалі ад пазаўчарашняга дня, і коратка запрасіў: «Прыязджайце і самі глядзіце». Журналісты адгукнуліся на запрашэнне і ўчора бліжэй да абеду вырашылі прыехаць і паглядзець.

У раёне абеду з дзвярэй галоўнага корпуса рэгулярна выходзілі людзі, але ніякага маштабнага дзеяння не адбывалася. Быццам усё як звычайна. Але людзі выходзілі з паперамі і працоўнымі кніжкамі. Усе кажуць, што журналістам трэба было раніцай прыходзіць — «чэргі былі даўжэйшыя».

Такім чынам, учора-сёння ў многіх апошні дзень. У тых, хто не стаў падпісваць новыя ўмовы працоўнай дамовы. Вось што кажуць былыя работнікі ММЗ № 1.

— Я 15 гадоў працавала. Стамілася. Цяпер яшчэ гэтая адказнасць, якую я параўноўваю з крэдытам у банку. На любым прадпрыемстве мінусы будуць, тут нават загадваць няма чаго.

— Асабіста мяне задзяўбла ручная праца. Фасоўка, варэнне, смятана, цукар, алей — усё закідваецца ўручную. Я стамілася фізічна. І тут яшчэ новая дамова. Трэба ўжо думаць пра будучыню.

— Нам усё жыццё тут казалі, што незаменных людзей няма, што чарга ў аддзел кадраў вялізная. Цяпер у іх ёсць магчымасць гэта паказаць.

— Якія планы? Адпачыць для пачатку. Будзе цяжка, але трэба з чагосьці пачынаць. А потым глядзець: шкадуеш ці не. Колькі можна трываць? У мяне спецыяльнасць была, а пасада — звычайная рабочая. Напэўна, я была занадта пасіўнай. На наступнай працы —ніякай фізічнай нагрузкі! Мы жывём у вялікім горадзе, тут шмат магчымасцей навучыцца, перавучыцца, з’ехаць, урэшце. Хоць мне падабаецца Беларусь. Але што рабіць...

— Што казала сёння кіраўніцтва? «Дзе вы знойдзеце такую працу...»

— Для прадпрыемства гэта не форс-мажор. Завязуць людзей з філіялаў. З Маладзечна, напрыклад.

— Божа, гэта самы шчаслівы дзень у маім жыцці. Я працавала майстрам. Яны нядаўна нам панізілі тарыфную стаўку (на капейкі, але ўсё ж), а цяпер адказнасць гэтая яшчэ... Працавалі амаль суткамі. Спачатку было 12 гадзін, потым 24. Потым 16, 19... Гэта значыць прыйшла ў 7 раніцы, сышла праз суткі (ці крыху раней), дзень, каб адаспацца, выхадны і зноў на сутачную змену. За гэта можна было зарабіць ад 700 да 850 рублёў.

— Я не ведаю, як яны будуць працаваць. Хай ужо раскладанкі ставяць у цэхах. Думаю, не спыняцца. Прымусяць працаваць каго-небудзь даўжэй за належны час, і ўсё. Стаўленне тут спецыфічнае, вядома, да работнікаў. Трэба пасля ўсяго адпачыць і фізічна, і маральна. А потым буду шукаць новую працу. Ужо запісалася на курсы.

— Мне адміністрацыя кажа: «Я плаціла раней, і нічога страшнага». І калегі з філіяла ў Маладзечне сказалі, што ўжо плацілі, хай і невялікія сумы пакуль. Я не хачу нічога плаціць з гэтага заробку. Таму буду шукаць новую працу.

— Я працавала маладым спецыялістам. Адпусцілі мяне з трэцяга разу. Але да гэтага цэлы год не прапаноўвалі наогул нічога новага. Ні ўмоў, ні інтэрната. «Дзякуй маме, што ты так добра працуеш». Ну, калі ласка!

Паводле onliner.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

https://novychas.by/ekanomika/boza-heta-lepszy-dzen-u-maim-zycci-zvalnenni-n

Последние новости