haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.04.2021 14:52

425 просмотров

0 комментариев

Рынак у райцэнтры 4-га красавіка 2021 года працаваў так.

Рынак пакрысе ажывае. Тут з’явіліся ўсе прыкметы таго, што вясновая сяўба не за гарамі. Актыўна прадаецца насенне і бульба. Ёсць і плёнка для цяпліцаў. Але самым хадавым таварам сёння, безумоўна, былі фільтры для фільтравання пітной вады, якія вельмі хутка скончыліся.

Кошты на буйную бульбу застаюцца ранейшымі: 7 рублёў за вядро.

Бел-чырвона-белае сала каштуе 13 рублёў за кг.

Вядро пшаніцы ці ячменю каштуе аднолькава — 5 рублёў.

Дзясятак яек — 3 — 3.5 рублі.

Яблыкі сёння прадаваліся аж з Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пра гэта піша Георгій Станкевіч з Бешанковіч у сваім штотыднёвым нядзельным рэпартажы з мясцовага рынку на сайце: http://beshankovichy.by


Адметная рыса культуры гандлю на Бешанковіцкім рынку, што маюцца цэннікі на тавары і пакупніку адразу бачна колькі просіць гандляр за свой тавар. Гэта звычайная культура гандлю.

Ці прысутнічае гэта на рынку Гарадка?

Адзін трусік каштуе 30 рублёў.

Л. Антонаў

Последние новости