Камунальнымі службамі Гарадка праводзіцца пэўная праца па абмежаванню цепла страт пры падачы цеплаэнергіі да спажыўцоў у Гарадку.
Толькі зімой добра бачна дзе такая страта цяпла адбываецца і па сёняшні дзень. Цяперашняя жа зіма са снегападамі з’яўляецца наглядным «кантралёрам» за якасцю цеплатрас у Гарадку. Добра бачна, дзе чыгунныя люкі цямнеюць на навакольным снезе.
Мне часта даводзіцца наведваць маці на Чкалава і прахадзіць каля дзіцячага садка № 3 па вуліцы Гагарына. Тут каля садка дзеці, выхавацелі, бацькі, жыхары ўжо каторы год зімой бачаць пэўную безгаспадарчасць: дзве кропкі абагрэва паветра.


Нас дзяржава ўжо больш 10 гадоў заклікае эканомней адносіцца да энергарэсурсаў. Апошнімі гадамі гучаць абяцанні выйсці на 100% аплату спажыўцамі затрат на ацяпленне і падачу гарачай вады ў зімовы перыяд. Толькі вось самі камунальнікі пры ўсіх сучасных тэхналогіях не могуць забяспечыць якасную тэплаізаляцыю труб, па якіх ідзе цяпло і гарачая вада ў нашы кватэры. Магчыма гэта вышэй уменняў тых камунальнікаў якія зараз яшчэ працуюць у Гарадку...
Такая ж страта цеплаэнергіі адбываецца і каля цеплапункта, які каля дома № 30 па вуліцы Гагарына. Тут каля дзвярэй могуць грэцца каты на люку.

А вось яшчэ большае месца для абагрэва катоў каля дома № 30.

І мяркую, што падобная сітуацыя маецца і ў іншых месцах Гарадка, дзе пракладзены цеплатрасы. Відавочна, што кіраўніцтва Гарадоцкага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак мусіць заняцца ліквідацыяй такіх слабых месцаў у цеплаізаляцыі. І не толька ў Гарадку, але і ў іншых населеных пунктах раёна, дзе ёсць цепласеткі з цеплаізаляцыяй, што грэе паветра.
Леанід Гаравы