Работы запланаваны і праводзяцца на вул. Карла Маркса, Гагарына, Талкачова, Аграснабоўскай, Чырвонаармейскай, Вакзальнай у Гарадку. Таксама будуць ажыццяўляць ямачны рамонт на вул. Цэнтральнай у а.г.Верамееўка.» тут: https://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/news_raion-ru/view/jamochnyj-remont-dorog-osuschestvljaetsja-v-ggorodke-i-rajone-21922-2022/
Сёння давялося прайсці па праезду ад вуліцы Галіцкага да Чкалава, каля мікрараена вуліц Міра.
Каля 1-й Міра вока парадаваў ямкавы рамонт, дзе ліквідавалі тры ямы.
Толькі далей ямкавага рамонту не было. Яшчэ па вясне цэлыя два кавалкі бітага асфальта выразалі і засыпалі друзам. Тут мо і не будзе ямкавага рамонту.
Але ж вось і такую ямку ніяк не рамантавалі сёння. Мусіць чагосьці не хапіла...
Будзем спадзявацца што адрамантуюць потым: зноў будуць брыгадай вяртацца з асфальтам, укладчыкам і спецыялістамі. Рэсурсаў на гэта не шкада?
Спадзяюцца аўтааматары з гаражнага кааператыву «Гагарынец», што і на Гагарына з боку Чкалава будзе ліквідаваны"паліцэйскі" наадварот. Ды і іншыя шматлікія яму і кепска абсталяваныя каналізацыйныя люкі будуць даведзены да ладу, як патрабуюць правілы ўтрымання дарожнага палатна. Гэтыя фотафакты безгаспадарчасці дэманстраваць не будзем.
Добра што будуць рамантаваць палатно ў а.г. Верамеяўка. Але ці будуць рамантаваць ямкава дарогі ў іншых аграгарадках і вёсках Гарадоцкага краю , дзе ёсьць асфальт?Л. Антонаў, фота аўтара