haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

19.05.2022 15:42

426 просмотров

0 комментариев

Вёскі знікаюць. У Гарадоцкім раёне ў большасці вёсак пражывае менш дзесяці чалавек

На пасяджэнні прэзідыума Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў было разгледжана пытанне «Аб рэалізацыі ў Гарадоцкім раёне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 г. № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі». На пасяджэнні былі паведамлены лічбы аб насельніцтве ў вёсках і пустуючых дамах у раёне.

Рашэннем Гарадоцкага райвыканкама ад 29 лістапада 2021 г. № 976 «Аб стварэнні камісіі па абследаванні жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Гарадоцкага раёна і г. Гарадка» у раёне створана камісія па абследаванні пустых дамоў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Зуева адзначыла: «Адным з найважнейшых напрамкаў у рабоце мясцовых органаў улады — скарачэнне колькасці пустых дамоў. Гэта праблема актуальная для нашага рэгіёну і патрабуе арганізацыі сістэмнай работы ў гэтым напрамку».
Па стану на 13.05.2022 г. у рэестр пустых дамоў у раёне уключаны толькі 21 жылы дом. Колькі яшчэ дамоў прэтэндуе на ўключэнне ў рэестр пустуючых на сайце Гарадоцкага райвыканкаму не паведамляецца. Між тым толькі на вуліцы Чкалава ў Гарадку тры пустуючых аварыйных дома!
Пры гэтым у раёне размешчана 333 сельскіх населеных пункта. Усяго ў вёсках раёна пражывае 10502 чалавека.
Пры гэтым у 66 населеных пунктах няма пастаянна зарэгістраваных грамадзян. Гэта азначае, што ў кожнай пятай вёсцы няма пастаянных жыхароў і хутка паўстане пытанне пра іх знікненне са спісу населеных пунктаў Гарадоцкага раёну. Пры гэтым большасці вёсак менш10 жыхароў: такіх вёсак 176.
Між тым яшчэ ў 2004 годзе ў раёне адпаведна кнігі «Памяць» было 17 сельсаветаў у якіх было 372 вёскі. Пры гэтым тады супрацоўнікі музея зафіксавалі знікненне больш за 1300 раней існаваўшых вёсак.
Прэзідыум райсавета заклікае жыхароў паклапаціцца аб парадку і чысціні на тэрыторыі сваіх домаўладанняў. Заўсёды прыемна бачыць дагледжаны, чысты падворак. Добраўпарадкуем горад і раён разам!
Л. Антонаў

Последние новости