haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

11.06.2022 11:17

975 просмотров

0 комментариев

Кошт гуркоў, таматаў, капусты і садавіны на рынку ў Гарадку адносна не высокі

Якія кошты гуркоў, таматаў, капусты і садавіны на рынку ў гэтыя выхадныя дні? Адносны не высокія, калі ў вас раённы сярэдні статыстычны заробак у 1085 рублёў за красавік. І лепш набываць тавар у гарадоцкіх прадаўцоў...

З пачаткам лета і першымі спякотнымі днямі варта рабіць салаты з гуркоў, таматаў, капусты і г.д. Свая гародніна будзе дзесьці праз месяц, а на рынку выбар разнастайны. Былі бы толькі грошы.
У крытым павільёне мясцовага рынку маецца цяпер толькі адна кропка, дзе прадаюць дары зямлі.
11 чэрвеня тут таматы былі коштам па 4 рублі, гуркі па 2 рубля, капуста па 2,80. Маладая бульба каштавала па 3,00. Гэты тавар адпускаецца праз электронныя вагі, на якіх бачны кошт кожнага віда гародніны. Бульбу, капусту, гуркі, яблыкі магчыма выбраць самаму.


Таксама тут прадаецца і паўднёвая садавіна: абрыкосы, персікі, лімоны і г.д..


Тавар чэрвеня — трускалкі (клубніцы) каштуюць па 13.00. Але з кожным завозам кошт будзе менш. Гэта датычыцца і ўсіх іншых вітамінных тавараў, якія прыносіць лета.


На уваходзе на рынак вёўся таксама гандаль гароднінай з машыны. Наш народ прываблівала простая надпіс фламастэрам: " Домашніе. Брест«.
Толькі кошт гуркоў, таматаў, капусты быў той жа што і на рынку. Тут спачатку прадалі ўсю капусту па 2,80, потым ўсе таматы па 4,00 і апошнімі заставаліся толькі гуркі. І адпаведна спачатку трэба было адстаяць у чарзе. Як у часы савецкага перыяду. Гэта мусіць і прываблівае грамадзян сталага ўзросту.




У Гарадку мясцовыя гандляры яшчэ прадаюць гародніну і садавіну ў «Апельсіне» каля «Гасцінца» і ў «зялёным ралеце» на пачатку вул. Баграмяна.
Найбольш па коштах і абслугоўванню мяне прываблівае «зялёны ралет» і крыты павільён мясцовага рынку. Але ў кожнага пакупніка свой выбар. Быў бы ён толькі самым добрым.
Л. Антонаў

Последние новости