Пад час падрыхтоўкі да «Дажынак —2014» дарожнікі пашкодзілі водаадвод ад дома
Жыхары дома неаднаразова на працягу мінулых гадоў звярталіся да камунальнікаў са скаргамі на праблему, якую ствараюць дажджы каля дома
Нарэшце ў кастрычніку мінулага году камунальнікі пачалі вырашаць праблему. Раскапалі кальцо для водаадвода.
Толькі высветлілася, што 20 мятровая труба пад дарогай забіта зямлёй.
Ужо гэтай вясной камунальнікі замовілі ў прыватнай віцебскай фірме адмысловую машыну нямецкай вытворчасці для прамыўкі трубы пад дарогай ад зямлі. Дзякуючы гэтай тэхніцы з Віцебска нарэшце за тры ці чатыры захода трубу прамылі. Ходзяць чуткі, што загэту паслугу трэба плаціць каля 30 тысяч рублёў.
Пасля гэтага камунальнікі устанавілі перахаднік для адвода вады.
Потым яго яшчэтрэба было давадзіць да ладу.
Апошнім этапам стала ўсталяванне металічнага жолабу для сцёку вады і абкладванне яго бетонным растворам.
Цяпер гэта сістэма водаадводу будзе існаваць доўгія гады.
Мяркую, што варта адзначыць тых працаўнікоў, якія унеслі найбольшы ўклад у вырашэнне гэтай праблемы па адводу вады. Праблемы, якая была створана яшчэ ў 2014 годзе, калі рабілі хутка, але не якасна...
Л. Антонаў