Ілюстрацыйнае фота. Дзмітрый Дзмітрыеў
Згодна з пастановай Савета Міністраў № 301 ад 14 мая, у пераліку платных ветэрынарных паслуг з’явіўся новы пункт аб ажыццяўленні ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ветэрынарна-санітарнага агляду прадуктаў жывёльнага паходжання, а таксама прадуктаў расліннага паходжання пры іх рэалізацыі на рынках, звярнулі ўвагу магілёўскія праваабаронцы.
На практыцы гэта азначае, што прыватнікі, якія прадаюць агрэст або парэчкі са свайго агарода, абавязаны прайсці праверку прадукцыі на ўтрыманне ў ёй нітратаў і цэзію-137. Але цяпер ужо за грошы. Такое даследаванне ў лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы на рынках каштуе каля 10 рублёў і часцяком гэта — траціна выручкі прадаўца. А плаціць за экспертызу трэба наперад — гэта значыць, ніякай гарантыі, што тавар прадасца, няма. Для перакупшчыкаў гэта зусім не праблема, а вось для сумленных агароднікаў — проста абдзіралаўка.
Аднак дары лесу ў гэтую катэгорыю не трапляюць. Грыбы і лясныя ягады па-ранейшаму правяраюцца на наяўнасць радыенуклідаў цалкам бясплатна, што прыводзіць у здзіўленне ўладальнікаў прысядзібных участкаў, якія лічаць такі падыход несправядлівым. Дзяржава, падобна, менавіта з іх вырашыла «састрыгчы» трохі грошай.