Як устаноўлена падчас судовага следства, на прадпрыемстве АПК Гарадоцкага раёна службовыя асобы, займаючы розныя пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, дзейнічаючы ў групе асоб па папярэдняй змове з ветэрынарнымі ўрачамі гэтага ж прадпрыемства з ліпеня 2020 года па лістапад 2021 уносілі загадзя ілжывыя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы.
У выніку супрацьпраўных дзеянняў абвінавачаных за названы перыяд часу зменшаны паказчыкі падзёжу буйной рагатай жывёлы ў колькасці 68 галоў. Правапарушальнікі жадалі — пазбегнуць прыцягнення да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці, схаваць нездавальняючую арганізацыю работы па захаванасці пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Адпаведна злачынцы сказілі рэальны стан спраў у гаспадарцы, стварыўшы бачнасць эфектыўнай работы падраздзялення ў гэтым напрамку дзейнасці, дакладна ведаючы аб неаднаразовым падзяжы КРС.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Гарадоцкага раёна прыняў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч.1 арт.427 КК Рэспублікі Беларусь службовай асобе прадпрыемства прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў, двум ветурачам — аналагічнае пакаранне тэрмінам на 1 год 3 месяцы.
Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Нагадаем, што ў Гарадоцкім раёне акрамя філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага канцэрна «Дзецкасельскі — Гарадок» з Расіі толькі два сельгаспрадпрыемства, дзе гэта магло здарыцца: СУП «Паўночны» аг. Пальмінка і КУСГП імя Свердлава аг. Бычыха.
Л. Антонаў