Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 ліпеня 2022 года № 380 вызначаны пералік рыбалоўных угоддзяў, у якіх можа ажыццяўляцца падводнае паляванне і (або) лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, пры якім дазваляецца выкарыстанне адной прынады або прынады на аднаго рыбалова, у светлы час сутак на наступных водных аб’ектах Гарадоцкага раёна:
возера Вялікая Осмата, размешчанае ў 31 км на паўночны захад ад г. Гарадок, 2 км на паўднёвы захад ад в. Осмата;
возера Горкаўскае, размешчанае ў 28 км на паўночны захад ад г. Гарадок, 1 км на паўднёвы захад ад в. Обаль;
возера Малое Свінна, размешчанае ў 37 км на паўночны захад ад г. Гарадок, 0,1 км на паўночны ўсход ад в. Чухіліна;
возера Сесіта, размешчанае ў 43 км на ПнУ ад г. Гарадок, 0,3 км на ўсход ад в. Зайкава;
возера Танай, размешчанае ў 26 км на паўночны ўсход ад г. Гарадок, 1 км на поўдзень ад в. Вярэчча;
возера Ўжо, размешчанае за 42 км на поўнач ад г. Гарадок, каля в. Марчанкі.
возера Чарняста, размешчанае ў 40 км на паўночны ўсход ад г. Гарадок, 2 км на паўночны ўсход ад аграгарадка (далей — аг.) Мяжа;
рака Обаль (без прылеглых пойменных вадаёмаў), размешчанае ад скрыжавання з аўтамабільнай дарогай Н-2503 Вiраўля-Обаль-Халамер’е да мяжы Шумілінскага раёна.
Нагадаем, што на тэрыторыі Гарадоцкага раёна маецца 162 возера і больш 20 рэк, самыя вялікія з якіх Обаль, Ловаць, Аўсянка і Усыса.
Л. Антонаў
Паводле: https://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/news_mri-ru/