haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

29.08.2022 15:39

828 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне, як і ў вобласці, адбылося змяншэнне сельскагаспадарчай вытворчасці па мясу і малаку. А як з кармамі?

Па выніках сямі месяцаў 2022 году Гарадоцкі раён, як і большасць раёнаў Віцебшчыны, скараціў вытворчасць мяса і малака. Але раён па нарыхтоўцы травяных кармоў у лідэрах. Агляд афіцыйнай статыстыцы.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці апублікавала даныя пра сацыяльна-эканамічнае развіцё Віцебшчыны за студзень-ліпень 2022 году. У раздзеле «Сельская гаспадарка» прыводзяцца даныя пра вытворчасць асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі мяса і малака, нарыхтоўцы кармоў з травы па раёнах і вобласці.

Гарадоцкі раён вырасціў жывёлы і птушак за сем месяцаў гэтага году 2460 тон, што склала толькі 87,5% ад мінулага году. Усяго сем раёнаў дасягнулі мінулагодняга ўзроўя і вышэй. Тут варта адзначыць, Шумілінскі раён, які вырабіў 6630 тон мяса або 108,0% да 2021 году. Гэта з’яўляецца самым большым прагрэсам сярод раёнаў Віцебшчыны. Найбольш мяса атрымалі ў Віцебскім раёне — 38 193 тоны, але гэта толькі 95,2 % ад мінулага году. Так дарэчы і ўся Віцебшчына па мясу — 95,2%. Другім ідзе Чашніцкі раён з 11728 тонамі або 104,3% да 2021 году, што сведчыць пра пазітыўную дынаміку па мясу.

Па валаваму збору малака за гэты год Гарадоцкі раён мае 15571 тону або толькі 85,7% ад мінулага году. Пры гэтым адбылося змяншэнне сярэднага надою ад каровы да 2551 кг або 84,2% ад 2021 года. Па надоях ад каровы мы ужо апусціліся на 6 месца і нас абыйшоў Пастаўскі раён і даганяе Дубровенскі.

Сярод раёнаў вобласці бяспрэчным лідэрам з’яўляецца Віцебскі раён, дзе атрымалі 52 175 тон малака пры сярэднем надоі ў 3816 кг ад каровы — прырост больш 3%.

Другое месца ў Аршанскага раёна — 47 782, які мае самыя вялікія інвестыцыі ў сваё развіццё. На трэццім жа месцы па аб’ёмах малака ідзе Верхнядзвінскі раён — 33 936 тон, але гэта ніжэй мінулага году на 3,4% . Пастаўскі раён здаў 32 488 тон і мае прырост у параўнанні з 2021 годам — 4,3%.

Якім будзе лёс малочнай вытворчасці ў многім залежыць ад нарыхтоўкі травяных кармоў гэтым сезонам. Па стану на 1 жніўня ў Гарадоцкім раёне было нарыхтавана 17 730 тон або 122% да мінулага году — самы вялікі паказчык росту. Гэта дала ў кармавых адзінках аж 15,7 цэнтнера на умоўную галаву грамадскага статку без парсюкоў і птушак. Адпаведна другое месца па вобласці пасля Браслаўскага раёна, дзе 16,1 ц к.а. Апошняе ж месца ў Бешанковіцкага раёну — 10,5 ц к/а. Толькі гэта было на 1 жніўня. Становішча можа змяніцца істотна да канца сезону нарыхтоўкі кармоў, калі будзе нарыхтавана кукуруза.

Віцебская ж вобласць змінусавала па ўсіх паказчыках вырошчвання мяса і малака. На Віцебшчыне на 1 жніўня нарыхтавалі мяса 129 928 тон — 95,2%, малака 414 896 тон — 96,4%, а сярэдні надой склаў 2 304 кг — 97,6% ад 2021 году. Кармоў жа з травы атрымана 505 203 т — 96,6% ад мінулага году, а кармавых адзінак 12,8 ц, замест мінулагодніх — 13,0.

Леанід Гаравы

Паводле даных: https://vitebsk.belstat.gov.by/

Последние новости