Да рэдакцыі звярнуўся пакупнік, які быў здзіўлены разлікам на касе пры набыцці мяснога прадукта «Бачок «Вясковы» з Маладэчна ад ААТ «Веляс-Міт». Гэта адбылося ў сеткавай краме, дзе цэняць, як яны рэкламуюць, кожную капейку.
Пакупніка насцярожыла, што пры разліку за тавар пры кошце на цэнніку 1 кг па 14,89 руб., касір выбіла 15,59 за кг і атрымалася 8,79. На пытане «Чаму так?» адказала: «Змяніўся кошт тавара, а цэннік не паспелі змяніць. Не хвалюйцеся, бо ўсё правільна».
Але на цэнніку быў кошт тавара — 8,40. За што пераплачваць яшчэ 39 капеяк?
Калі ж мы больш уважліва параўналі інфармацыю чэка і на ўпакоўцы, то заўважылі дзіўныя рэчы з нэта і брута. Для інфармацыі: нэта — рэальная вага прадукта, а брута — маса з цэлафанавай упакоўкай.
Дык вось вытворца з Маладэчна ААТ «Веляс-Міт» запакаваў свой кавалак з нэта ў 0,553 кг пры брута ў 0,565 кг. У краме ж з фальсіфіцыравалі інфармацыю прадпрыемства і напісалі нэта аж у 0,564 кг, пры яго рэальнай лічбе ў 0,553.
Мусіць дзеля таго, каб пакупнік аплаціў кошт цэлафана па цане мяснога прадукта! Гэта значыць, што праўдзівы кошт тавара 8,23 руб, а не 8,40 руб, што на цэнніку.
Адпаведна і не тыя 8,79 руб. якія выбіла на чэку касір. Аказваецца падманам пакупніка крама толькі на адным кавалку прадукта Бачок «Вясковы» незаконна гатова пакласці сабе ў кішэню 56 капеяк.
Фактычна ў гэтай краме зрабілі падробку дакументаў: па-першае завысілі кошт прадукта з 14,89 руб. да 15,59 руб, а па-другое падманулі з нэта, якое замест 0,553 кг, стала 0,564 кг.
І гэта толькі на адным тавары і ў аднаго пакупніка!
Колькі ж пакупнікоў падманута ў краме на прадажы мясных і іншых фасованых прадуктаў? Колькі грошаў пакладуць у свой гаманец арганізатары гэтага махлярства? Ці ёсць каму з гэтым разбірацца?
І гэта толькі апошні выпадак, які стаў нам вядомы і які відавочны ў сваёй прымітыўнасці. Кожнаму пакупніку трэба быць пільным пры набыцці прадуктаў у сеткавай краме. Параўноўваць кошты ў чэку і на тавары. Звяртаць увагу, каб кошт выбіваўся, сыходзячы з нэта адпаведна інфармацыі вытворцы. Варта таксама ўзважваць на кантрольных вагах набываемы прадукт, калі ёсьць сумненне ў яго вазе. Спажывец мае права заяўляць пісьмова ў кнізе скаргаў і прапаноў аб сваіх пытаннях па тавару. Кіраўніцтва крамы абавязана даць пісьмовы адказ на працягу двух тыдняў. Пры невырашэнні пытання варта звяртацца да вышэйшага кіраўніцтва крамы або да мясцовай улады, якая маніторыць і кантралюе спажывецкі рынак пэўнай мясцовасці.
Інфармацыя пра умовы гандля на тэрыторыі нашага раёна тут: https://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/torgovla-ru/
Кантактныя тэлефоны, па якіх можна звярнуцца з пытаннямі па прымяненні норм Указа № 345, які рэгулюе прадпрымальніцкую дзейнасць у гандлі тут:
Пра свой досьвед аб выяўленых парушэннях або падмане ў мясцовым гандлі можаце пісаць у нашых групах ВК, АК, ФБ
Леанід Гаравы