haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

17.10.2022 10:43

780 просмотров

0 комментариев

Кошты выраслі на каўбасу. Затрыманыя супрацоўнікі сеткі крамаў «Дабраном», якая працуе пад брэндам «Копеечка»

Адсправаздачыліся. КДК раніцай заявіў аб затрыманні «злачынцаў». Затрыманыя дзве службовыя асобы гандлёвай сеткі «Дабраном». Распачатыя крымінальныя справы. Камітэт дзяржкантролю Беларусі паведамляе пра выяўленыя «факты неабгрунтаванага павышэння коштаў».

Сцвярджаецца, што згаданыя службовыя асобы, ведаючы пра забарону павышэння коштаў на тавары, «не забяспечылі прыняцце належных мер для недапушчэння іх росту ва ўласнай рознічнай гандлёвай сетцы таварыства». У выніку кошты выраслі на каўбасу, сыры, малочную і іншую прадукцыю — «не менш за 30 асартыментных пазіцый».

На прыватную аптэку і гандлёвую сетку «Дабраном» завялі крымінальныя справы за павышэнне коштаў

Праз павышэнне коштаў завялі чарговыя крымінальныя справы. Гэтым разам — на прыватную сетку аптэк і гандлёвую сетку «Дабраном», паведамляе «Л*стэрка» са спасылкай на дзяржаўны тэлеканал АНТ. Нагадаем, у Беларусі з 6 кастрычніка ўвялі забарону на павышэнне коштаў на тавары і паслугі.


6-7 кастрычніка «па завышаных коштах» іх прадавалі ў крамах сеткі па ўсёй краіне.

Нагадаем, 6 кастрычніка на нарадзе па эканамічных пытаннях Лукашэнка заявіў аб забароне на павышэнне любых цэн у краіне.

Дзяржкантроль анансаваў маштабныя рэйды па магазінах і жорсткую рэакцыю аж да крымінальных спраў. Да рэйдаў падключыліся не толькі прадстаўнікі КДК, але таксама прафсаюзы і дэпутаты.

Раней паведамлялася, што Дзяржкантроль завёў крымінальную справу за павышэнне коштаў у Магілёўскай вобласці. Крымінальную справу завялі і ў Баранавічах — там намеснік дырэктара гандлёвага аб’екта павысіў на 13% цану на адзін з харчовых тавараў. 10 кастрычніка стала вядома, што крымінальных спраў ужо больш за дзясятак. У Гомелі пад крыміналку трапіла прыватная кампанія, якая перапрадавала гародніну і садавіну бюджэтным арганізацыям з аптовымі надбаўкамі да 300 працэнтаў.

Последние новости