08.05.2019
Общество
420 просмотров
7 траўня 2019 году спаўняецца 20 гадоў, як былы міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены ў Менску невядомымі.
Яму было 47 гадоў. Маці Ўльяна Захаранка, якая 19 гадоў дамагалася праўды пра лёс сына, памерла амаль год таму. У Нямеччыне жывуць дочкі Алена і Юлія, жонка Вольга і 21-гадовы ўнук Кірыл. Праўда пра выкраданьне Захаранкі вядомая, але патрэбная зьмена ўлады, каб прыцягнуць да адказнасьці вінаватых, перакананы юрыдычны прадстаўнік сям’і праваабаронца Алег Волчак.