02.04.2020
Политика
419 просмотров
Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка з усіх магчымых варыянтаў прыняцьця рашэньняў выбірае чамусьці вельмі сумнеўныя, калі не сказаць — найгоршыя.
Сьцісла:
*Ва ўмовах пандэміі кіраўнік Беларусі робіць вельмі дзіўныя, малазразумелыя крокі.
*Замест празрыстасьці і адкрытасьці ўлады па меры росту захворваньняў пачынаюць яшчэ больш хаваць інфармацыю.
*Мы маем клясычную сытуацыю, шырока апісаную ва ўсясьветнай палітычнай літаратуры: так паводзяць сябе слабыя лідэры ва ўмовах вострага крызісу. Гістарычных прыкладаў многа.
*26 гадоў неабмежаванай улады пры адсутнасьці мэханізмаў зваротнай сувязі з грамадзтвам вядуць да таго, што лідэр перастае адчуваць свой народ, рэальнасьць, пачынае жыць у сваім, уяўным сьвеце.