07.01.2020
Культура
362 просмотра
7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. Сёньня праваслаўныя, якія складаюць большую частку насельніцтва Беларусі, адзначаюць сьвята Божага нараджэньня. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.