26.01.2021
Политика
399 просмотров
Па 15 сутак атрымалі ад судзьдзі Кастрычніцкага райсуду Менску валянтэры ініцыятывы «Вулічная мэдыцына» Карына Радчанка і Тацяна Лабаза, і столькі ж валянтэр ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» Арцемій Капітула. Справу валянтэркі Валерыі Туравай Партызанскі раённы суд адправіў на дапрацоўку. Прысуд яшчэ адной актывістцы «Ежы замест бомбаў», Маргарыце Новікавай, пакуль невядомы.