19.03.2021
Общество
320 просмотров
Апошнім часам доктар Мікіта Салавей — адзін з самых заўважных медыкаў. Ён дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб Медуніверсітэта, пяць гадоў адпрацаваў галоўным інфекцыяністам Мінска. Але ж у студзені апошнюю пасаду доктар пакінуў — хутчэй за ўсё, праз тое, што не маўчаў. Бо Салавей не баіцца крытыкаваць падзеі ў Беларусі, адкрыта выказваецца супраць гвалту сілавікоў і ў падтрымку сваіх рэпрэсаваных калег. «Наша Ніва» пагаварыла з Мікітам Уладзіміравічам пра сітуацыю з каранавірусам і вакцыны, працу Мінздароўя і Караніка, палітыку... і шмат пра што іншае.