02.08.2022
Культура
1121 просмотр
Апошні месяц лета, таксама як і першы, быў багаты на справы для дбайных гаспадароў. Ды й застаецца такім і сёння: загатоўкі ягад, грыбоў ды ўсяго, што саспявае ў садзе ды агародзе. Таму, бадай, усе жнівеньскія адметныя дні — гэта святы новага ўраджаю.
Што за дзень такі — Макрыны, што рабілі нашы продкі, каб асвяціць яблыкі да Яблычнага Спасу, калі царква была далёка, у якія жнівеньскія прыкметы верылі, распавядаем у артыкуле пра народны каляндар беларусаў на жнівень.