20.01.2023
Культура
789 просмотров
Калі стрэс робіцца звыклай часткай штодзённасці, перабіраеш усе спосабы барацьбы з ім. Шпацыры, спорт, шакалад, паплакаць, напісаць шчыры пост — кожнаму сваё.
Няварта скідаць з рахункаў і чытанне. Спосаб адзін, а працуе па-рознаму: і як медытацыя, у час якой мозг адключаецца ад гнятлівай завядзёнкі, і як сродак эскапізму, і — сеанс рацыяналізацыі: чытаеш, напрыклад, работу па антрапалогіі, і разумееш, чаму малпа паводзіцца як малпа.
Прапануем спіс беларускіх кніг, якія могуць дапамагчы супакоіцца і зняць псіхічнае напружанне.